Кенаф
Кенаф (Hibiscus cannabinus) — аднагадовая травяністая расліна роду гібіскус сямейства мальвавых, валакністая культура.
Аднагадовая лубавалакністая расліна з прамым рабрыстым ці круглаватым сцяблом вышынёю да 6 м, укрьггам шыпікамі. Корань стрыжнёвы, галінасты, даўжынёй да 2 м. Лісце буйное, сярэдняе — пальчата-раздзельнае, ніжняе — сэрцападобнае, верхняе — ланцэтнае. Кветкі пазушныя, амаль белыя, з ярка-вішнёвай плямай унутры венчыка. Плод — 5-гнездавая каробачка.
Пашыраны ў Паўднёвай Афрыцы і Цэнтральнай Індыі. Вырошчваецца на поўдні Еўропы, Азіі, Амерыкі (Індыя, Кітай, Бразілія, ЗША).
У сухіх сцеблах да 21 % валакна, якое выкарыстоўваецца для вырабу тэхнічных тканін, у насенні — да 20 % тэхнічнага алею. 3 валакна кенафа вырабляюць брызент, вяроўкі, радно, з кастрыцы — паперу і будаўнічыя пліты, з насення — тэхнічны алей, макуху выкарыстоўваюць як угнаенне і корм для жывёлы.
Літаратура [правіць]
- Пярэднеў У. Кенаф // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.228.
Спасылкі [правіць]
- Кенаф: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 19 верасня 2009)
| Гэта пачатак артыкула па батаніцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |