Клістрон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клістрон у Касмічным даследчым цэнтры ў Канберы

Клістрон — электравакуумны прыбор, у якім пераўтварэнне пастаяннага патоку электронаў у пераменны адбываецца шляхам мадуляцыі хуткасцяў электронаў электрычным полем ЗВЧ (пры пралёце іх скрозь зазор аб'ёмнага рэзанатара) і наступнай групоўкі электронаў у згусткі (з-за рознасці іх хуткасцяў) у прасторы дрэйфу, вольным ад ЗВЧ поля.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Клістроны падпадзяляюцца на 2 класа: пралётныя і адбівальныя.

У пралётным клістроне электроны паслядоўна пралятаюць скрозь зазоры аб'ёмных рэзанатараў. У найпростым выпадку рэзанатараў 2: ўваходны і выхадны. Наступным развіццём пралётных клістронаў з'яўляюцца каскадныя шматрэзанатарныя клістроны, якія маюць адзін або некалькі прамежкавых рэзанатараў, размешчаных паміж уваходным і выходным рэзанатарамі.

У адбівальным клістроне выкарыстоўваецца адзін рэзанатар, праз які электронны паток праходзіць двойчы, адлюстроўваючыся ад спецыяльнага электрода — адбівальніка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]