Трыёд
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Трыёд — электронная лямпа з трыма электродамі (адсюль назва) — катодам, анодам і кіравальнай сеткай.
Канструкцыя была вынайдзена ў 1906 Лі Дэ Форэстам, за што той быў праз 50 гадоў узнагароджаны ордэнам Ганаровага Легіёна (5.10.1956). Фізік Луі Дэ Бройль назваў вынаходніцтва трыёду «адным з найбольшых у гісторыі навукі і тэхнікі»[1].
Зноскі
- ↑ В. К. Бензарь, В. І. Леднев. Вокруг света на радиоволне. Минск, Полымя, 1986 287 с.: ил. С.62.
