Рэзістар
Рэзістар — пасіўны элемент электрычнага ланцугу, у ідэальным выпадку характарызуецца толькі супраціўленнем электрычнаму току, гэта значыць, для ідэальнага рэзістара выконваецца закон ома для аднароднага ўчастку ланцугу:
. Рэальныя рэзістары таксама маюць паразітную ёмістасць, паразітную індуктыўнасць і нелінейную вольт-амперную характарыстыку.
Электрычныя функцыянальнасць рэзістара вызначаецца яго супорам, гэта значыць камерцыйныя рэзістары вырабляюцца ў дыяпазоне большым чым на дзевяць парадкаў. Тэмпературны каэфіцыент супраціву таксама можа прадстаўляць цікавасць. Практычныя рэзістары таксама маюць паказчык максімальнай магутнасці, якая павінна перавышаць чаканую рассейваную магутнасць рэзістара. Рэзыстары з больш высокімі паказчыкам магутнасці фізічна больш буйнейшыя, а таксама для іхнай працы могуць спатрэбіцца радыятары. У высакавольтавых ланцугах часам увага павінна быць нададзена максімальнай намінальнай працоўнай напрузе рэзістараў.
Практычныя рэзістары маюць індуктыўнасць і невялікую ёмістасць, гэтыя характарыстыкі могуць мець важнае значэнне для высокачастотных прыбораў. У малашумлівых узмацняльніках і перадузмацняльніках, шумавыя характарыстыкі рэзістараў могуць выклікакь праблемы. Непажаданая індуктыўнасць, лішні шум і тэмпературны каэфіцыент у асноўным залежаць ад тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці рэзістараў.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэзістар- Чатырохэлементныя рэзістары
- Рэзістар
- Каляровая маркіроўка рэзістараў
- Рэзістары і іх выкарыстанне
- Тыпы рэзістараў