Мікрафон
Мікрафон – электраакустычная прылада, якая пераўтварае гук у электрычны сігнал. Мікрафоны выкарыстоўваюцца ў мностве ўстройстваў, сярод якіх тэлефоны, дыктафоны, слыхавыя апараты, гуказапісвальная і кінаапаратура, партатыўныя радыёстанцыі, мегафоны, студыі радыё, тэлебачання і гуказапісу, сістэмы распазнавання голасу і інтэрнэт-тэлефаніі. Мікрафоны прымяняюць і для не-акустычных мэт, такіх як ультрагукавая дэфектаскапія і датчык удару.
Большасць сучасных мікрафонаў выкарыстоўвае змену ёмістасці кандэнсатара з палярызаваным дыэлектрыкам (т.зв. электрэтны мікрафон, разнавіднасць кандэнсатарнага мікрафона), таксама распаўсюджаны мікрафоны з выкарыстаннем электрамагнітнай індукцыі (дынамічны мікрафон), п'езаэлектрычнага эфекту, і мадуляцыі святла для атрымання электрычнага сігналу з механічных вібрацый. Гістарычна першым быў вугальны мікрафон, які цяпер не ўжываецца.
| Кампаненты персанальнага камп'ютара | |
|---|---|
| Сістэмны блок | |
| Памяць | |
| Носьбіты і дыскаводы |
Цвёрды дыск • Цвёрдацельны назапашвальнік (Флэш-памяць • USB-флэш) • Аптычны прывад (CD • DVD • BD) • НГМД (Дыскета) • Стрымер • Кардрыдар |
| Вывад |
Дынамік • Манітор • Прынтар • Plotter • Акустычная сістэма |
| Увод |
Клавіятура • Мыш • Трэкбол • TrackPoint • Тачпад • Датыкальны экран • Лічбавая ручка • Светлавое пяро • Графічны планшэт • Мікрафон • Сканер • Вэб-камера |
| Гульні | |
| Іншае | |

