Тэтрод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэтрод
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэтро́д[1] — электронная лямпа з чатырма электродамі — катодам, анодам, кіруючай і экраніруючай сеткамі. Распрацаваны ў 1919 годзе нямецкім вучоным В. Шоткі[1].

Тэтрод па сутнасці з’яўляецца ўдасканаленнем трыёда. Першая сетка, размешчаная каля катода, з’яўляецца кіруючай. Другая сетка змяшчаецца паміж першай сеткай і анодам. У выніку яе экраніруючага дзеяння значна змяншаецца прахадная ёмістасць (прыкладна ў 100 разоў[2]) і павялічваецца (прыкладна ў 10 разоў[2]) каэфіцыент узмацнення. На экраніруючую сетку падаецца дадатнае напружанне, роўнае аноднаму або меншае за яго.

Прамянёвыя тэтроды 6П3С (СССР) і 6L6 (ГДР)

Недахоп тэтрода[правіць | правіць зыходнік]

Электроны, трапіўшыя на анод, выбіваюць з яго другасныя электроны. Трапляючы на экраніруючую сетку, гэтыя электроны прыводзяць да павелічэння яе току і змяншэнню току анода. Гэтая з’ява носіць назву дынатронны эфект. З мэтай яго прадухілення паміж анодам і экраніруючай сеткай змяшчаюць дадатковы электрод, факусіруючы электроны ў пучкі («промні»). У выніку гэтага паміж анодам і экраніруючай сеткай утвараецца патэнцыяльны бар’ер, перашкаджаючы другасным электронам трапляць на сетку. Такая электронная лямпа мае назву прамянёвы тэтрод.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]