Крызіс у Нігеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крызіс у Нігеры
Дата з 26 ліпеня па 22 снежня 2023
Месца Заходняя Афрыка
Прычына дзяржаўны пераварот у Нігеры
Вынік спад напружанасці, хунта засталася ва ўладзе, французская армія пакінула Нігер
Праціўнікі
Нігер Нацыянальны савет па ахове Радзімы

 Буркіна-Фасо
 Малі
пры падтрымцы:
 Гвінея
 Чад
ПВК «Вагнер»

Нігер Савет Міністраў Нігера

ЭКАВАС:
 Бенін
 Гамбія
 Гана
 Гвінея-Бісау
 Каба-Вердэ
 Кот-д’Івуар
 Ліберыя
 Нігерыя
 Сенегал
 Сьера-Леонэ
 Тога
пры падтрымцы:
 ЗША
 Францыя

Камандуючыя
Нігер Амар Чыані
Нігер Амаду Абдраман
Буркіна-Фасо Ібрагім Траорэ
Малі Асімі Гаіта
Нігер Махамед Базум

Нігерыя Бола Цінубу
Бенін Патрыс Талон
Сенегал Макі Сал
Кот-д’Івуар Аласан Уатара

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крызіс у Нігеры — дыпламатычны крызіс у Заходняй Афрыцы, які пачаўся пасля дзяржаўнага перавароту ў Нігеры 26 ліпеня 2023 года. На адным баку — Эканамічная супольнасць дзяржаў Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС) і экс-прэзідэнт Нігера Махамед Базум, якія падтрымліваюць рэстаўрацыю демакратыі[1]. На іншым баку — хунты Нігера, Малі, і Буркіна-Фасо[2], якія пры падтрымцы ПВК «Вагнер»[3], Чада[4] і Гвінеі супрацьстаяць ЭКАВАС[2].

Ваенны пераварот[правіць | правіць зыходнік]

У 2022 годзе Нігер стаў цэнтрам антыджыхадзісцкіх аперацый Францыі ў Сахелі, так як Малі і Буркіна-Фасо французы вымушана пакінулі праз рост антыфранцузскіх настрояў, выкліканых іх няздольнасцю разграміць рух радыкалаў. Такім чынам прэзідэнт Базум заставаўся адным з нямногіх празаходніх лідараў у рэгіёне[5][6]. Таксама Нігер цесна супрацоўнічаў з ЗША[7].

26 ліпеня 2023 года байцы Нацыянальнай гвардыі Нігера затрымалі прэзідэнта Мухамеда Базума. Іншая група ваенных абвясціла аб яго звяржэнні, закрыла межы дзяржавы, прыпыніла дзейнасць дзяржаўных устаноў і абвясціла каменданцкі час, сфармаваўшы Нацыянальны савет па ахове Радзімы[8]. Прычынай выступлення вайскоўцаў стаў рост цэн, некампетэнтнасць урада і карупцыя[9]. Краіна часта знаходзіцца ў ніжняй частцы Індэкса чалавечага развіцця ААН[5]. Значную шкоду гаспадарцы Нігера нанесла дзейнасць ісламістаў з Аль-Каіды, Ісламскай дзяржавы і Бока Харам[10].

Міжнародная напружанасць[правіць | правіць зыходнік]

29 ліпеня Нацыянальны савет па ахове Радзімы ў заяве, зачытаным старэйшым палкоўнікам Амаду Абдраманам на Tele Sahel, абвінаваціў ЭКАВАС у намерах арганізаваць інтэрвенцыю ў Нігер[11][12]. Неўзабаве Савет міру і бяспекі Афрыканскага саюза высунуў ультыматум, згодна з якім, калі салдаты не перададуць уладу цывільным асобам, то арганізацыя вымушана будзе прыняць «неабходныя дзеянні»[13]. 30 ліпеня краіны ЭКАВАС патрабавалі ад ваеннай хунты аднавіць Базума на пасадзе прэзідэнта, пагражаючы прымяненнем сілы[14][15].

У пачатку жніўня Нігерыя пачала таемную мабілізацую для магчымага ўварвання ў Нігер[16]. Пазней урад Кот-д’Івуара заявіў аб удзеле краіны ў падрыхтоўцы да ваеннай інтэрвенцыі[17]. Паралельна з гэтым краіны ЭКАВАС і нігерская хунта вялі адзін з адным перамовы, каб стабілізаваць сітуацыю, але ніякіх вынікаў сустрэчы не прынеслі[18].

9 жніўня хунта заявіла, што французскія вайскоўцы атакавалі пазіцыі нацыянальнай гвардыі, а таксама вызвалілі «групу тэрарыстаў». Таксама было заяўлена, што раніцай 9 жніўня паветраную прастору Нігера парушыў французскі ваенны самалёт, які вылецеў з Нджамены (Чад). МЗС Францыі ў адказ на гэта заявіў, што ніякіх нападаў на базы ў Нігеры не адбывалася[19][20][21][22]. На наступны дзень блок ЭКАВАС прыняў рашэнне захаваць варыянт ваеннай інтэрвенцыі, тым самым пракладваючы шлях для мабілізацыі ваенных сіл[23].

13 жніўня стала вядома, што вайскоўцы Нігера гатовы да аднаўлення перамоў[24]. Ужо 15 жніўня прадстаўнік хунты сустрэўся з кіраўніцтвам Чада[25]. Ваенныя колы Нігера прапанавалі ЭКАВАС трохгадовы план па пераходу да грамадзянскага кіравання, але 20 жніўся альянс адмовіўся ад яго, бо пажадаў, каб вайскоўцы перадалі ўладу неадкладна[26]. Таксама заяўлена, што войскі кааліцыі завяршылі распрацоўку планаў па ўварванню і гатовы да інтэрвенцыі[27][28]. 22 жніўня Афрыканскі саюз прыпыніў членства Нігера ў арганізацыі[29].

24 жніўня ваенная хунта дала дазвол узброеным сілам Малі і Буркіна-Фасо на ўвод часцей на тэрыторыю Нігера ў выпадку агрэсіі ЭКАВАС[30]. Праз два дні новыя ўлады перавялі армію ў рэжым павышанай баявой гатоўнасці[31]. 31 жніўня ўлады Нігерыі, у рамках перамоў з Нігерам, прапанавалі скараціць пераход да грамадзянскай улады да 9 месяцаў[32].

16 верасня Нігер, Малі і Буркіна-Фасо падпісалі пакт аб бяспецы ў Сахелі, каб падтрымліваць адзін аднаго ў выпадку мецяжоў і знешняй агрэсіі[33].

Завяршэнне[правіць | правіць зыходнік]

24 верасня французскі лідар Эмануэль Макрон заявіў, што да канца года ўсе французскія войскі пакінуць Нігер[34].

2 кастрычніка стала вядома, што Нацыянальны савет па ахове радзімы пагадзіўся на аднаўленне перамоў з пасрэдніцтвам Алжыра і 6-месячны пераход да цывільнага ўрада[35]. 10 кастрычніка пачаўся вывад французскай арміі з Нігера[36].

22 снежня вывад французскай арміі скончыўся. Парыж таксама згарнуў сваю дыпмісію[37].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Niger's junta has gained upper hand over West African bloc threatening military action, analysts say (англ.). PBS NewsHour (13 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  2. а б Кара Анна. Some of Niger's neighbors defend the coup there, even hinting at war. It's a warning for Africa (англ.). AP News (2 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  3. Niger coup: Wagner taking advantage of instability - Antony Blinken (англ.). BBC News (8 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  4. Live: Chadian president welcomes Niger's junta-appointed prime minister (англ.). France 24 (15 жніўня 2023). Праверана 15 жніўня 2023.
  5. а б Niger soldiers say President Bazoum has been removed, borders closed (англ.). France 24. Праверана 27 July 2023.
  6. "FRANCE 24". Niger becomes France’s partner of last resort after Mali withdrawal. 18 February 2022.
  7. Turse. Soldiers Mutiny in U.S.-Allied Niger (англ.). The Intercept (26 ліпеня 2023). Праверана 26 ліпеня 2023.
  8. Niger general Tchiani named head of transitional government after coup (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 28 ліпеня 2023.
  9. Niger’s Bazoum ‘held by guards’ in apparent coup attempt (англ.). Aljazeera (26 ліпеня 2023). Праверана 27 July 2023.
  10. "Niger coup attempt: President Mohamed Bazoum held". BBC. 26 July 2023.
  11. Sábado, 29 de julio de 2023 (22.00 GMT) (ісп.)(недаступная спасылка). La Vanguardia (29 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2023. Праверана 30 ліпеня 2023.
  12. tweet, descifraguerra (руск.). Twitter. Праверана 30 ліпеня 2023.
  13. Berlinger, Pierre Meilhan,Martin Goillandeau,Joshua. France and EU cut off financial support to Niger following military coup (англ.). CNN (29 ліпеня 2023). Праверана 30 ліпеня 2023.
  14. Staff, Our Foreign (2023-07-30). "Thousands of pro-Russia protesters march through Niger capital in support of coup". The Telegraph [брытанская англійская]. 0307-1235. Праверана 2023-07-30.
  15. Balima, Boureima (2023-07-30). "West Africa threatens force on Niger coup leaders, French embassy attacked". Reuters [англійская]. Праверана 2023-07-30.
  16. Coup: Tinubu orders Nigerian Army to ready troops for Niger Republic invasion
  17. El portavoz de la presidencia de Costa de Marfil ha emitido un comunicado condenando el golpe en Níger
  18. Niger: ECOWAS finalizes potential military intervention plan
  19. в Нигере повышают уровень угрозы
  20. Мятежники в Нигере обвинили Францию в "освобождении террористов"
  21. МИД Франции заявил о письменном согласовании полета французского самолета над Нигером
  22. Niger coup leaders accuse French forces of destabilising the country
  23. Coup d’État au Niger : la Cedeao confirme l’option militaire
  24. Nigerian delegation says Niger junta is open to diplomacy
  25. Live: Chadian president welcomes Niger's junta-appointed prime ministr
  26. Reporters, Our. Niger: ECOWAS rejects junta’s three-year transition plan (англ.). Punch Newspapers (21 жніўня 2023). Праверана 21 жніўня 2023.
  27. ECOWAS says troops ready for Niger intervention – DW – 08/19/2023 (англ.). dw.com. Праверана 21 жніўня 2023.
  28. Raw, Xinhua TV-. ECOWAS standby force ready to go to Niger: official (англ.)(недаступная спасылка). The Victoria Advocate (20 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2023. Праверана 21 жніўня 2023.
  29. African Union suspends Niger with immediate effect over July 26 coup (англ.). Aljazeera (22 жніўня 2023). Праверана 22 жніўня 2023.
  30. Niger allows Mali, Burkina Faso to intervene on its territory in case of attack (англ.). Al Arabiya English (25 жніўня 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 August 2023. Праверана 24 жніўня 2023.
  31. "Niger puts military on 'maximum alert' over ECOWAS attack fears". Aljazeera. 2023-08-26.
  32. "Nigeria president suggests nine-month transition for Niger junta". France 24 [англійская]. 2023-08-31. Архівавана з арыгінала 1 September 2023. Праверана 2023-08-31.
  33. Mali, Niger and Burkina Faso sign Sahel security pact. Reuters (16 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 September 2023. Праверана 16 September 2023.
  34. Macron says France to withdraw ambassador and troops from Niger after coup (24 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 24 September 2023. Праверана 24 September 2023.
  35. Algeria says Niger coup leaders accept mediation, six-month transition plan. France 24 (2 кастрычніка 2023). Праверана 2 October 2023.
  36. Niger: First French troops withdraw as US cuts aid (англ.). Africanews (10 кастрычніка 2023). Праверана 11 кастрычніка 2023.
  37. France to close Niger embassy after row with military junta (англ.). BBC. Праверана 22 снежня 2023.