Сахель
Сахель (ад араб.: ساحل, сахель, у перакладзе азначае «бераг», «мяжа» ці «узбярэжжа») — трапічная саванна ў Афрыцы, якая з'яўляецца своеасаблівым пераходам паміж паўночнай Сахарай і паўднёвымі, больш ўрадлівымі землямі, больш вядомымі як афрыканскі рэгіён Судан (не блытаць з дзяржавай Судан).
Геаграфія [правіць]
Сахель працягнуўся на 3900 км ад Атлантычнага акіяна на захадзе, да Чырвонага мора на ўсходзе, у поясе, шырыня якога змяняецца ад некалькіх сотняў да тысяч кіламетраў; пакрывае плошчу, роўную 3053200 км². Гэта экарэгіён паўзасушлівых палёў, саван. Сёння Сахель ўключае ў сябе такія дзяржавы як Сенегал, Маўрытанія, Малі, Буркіна-Фасо, Нігер, Нігерыя, Чад, Судан і Эрытрэя.
Тапаграфічна Сахель лічыцца «плоскім», яго вышыня вагаецца на ўзроўні 200-400 метраў над узроўнем мора. Некаторыя ізаляваныя плато і горныя ланцугі бяруць пачатак у Сахелі, але, тым не менш, лічацца асобнымі экалагічнымі рэгіёнамі — іх флора і фаўна адрозная ад бліжэйшых нізін.
Гістарычна Афрыка была радзімай каралеўстваў, якія здабывалі прыбытак з гандлю праз пустыню. Усе разам гэтыя дзяржавы больш вядомыя як «Сахельскія каралеўствы».
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
| Гісторыка-геаграфічныя вобласці Афрыкі | |
|---|---|
| Магрыб · Атлас · Лівія · Кардафан · Дарфур · Усходні Судан · Нубія | |
| Заходні Судан · Цэнтральны Судан · Сахель · Гвінея · Тэкрур · Атлантычнае ўзбярэжжа | |
| Афрыканскі рог: · Эфіопскае нагор'е · Усходняя прыбярэжная Афрыка · Міжазер'е | |
| Экватарыяльная Афрыка | |
| Паўднёвая Афрыка · Мадагаскар і астравы | |
| Пустыня Сахара | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Краіны | |||||||||||||||
| Пустыні | |||||||||||||||
| Рэгіёны |
Каарта • Рыа-дэ-Ора • Сегіет-эль-Хамра • Тафілальт • Хамада Гір • Эдэен-Мурзук • Эль-Джуф • Эрг-Шэбі • Эдэен-Убары |
||||||||||||||
| Рэльеф |
|
||||||||||||||
| Водныя аб'екты |
|
||||||||||||||
| Аазісы | |||||||||||||||
| Транспартная інфраструктура |
|||||||||||||||
