Кузьма Савельевіч Гнедаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кузьма Савельевіч Гнедаш
Дата нараджэння 17 лістапада 1914(1914-11-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1944(1944-06-19) (29 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Гады службы 19361944
Званне маёр
Камандаваў дыверсійна-разведвальным атрадам
Бітвы/войны Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну
Савецка-фінская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга

Кузьма Савельевіч Гнедаш (Гнідаш) (4 (17) лістапада 1914, с. Салагубіўка  (руск.), Харкаўская губерня, Расійская імперыя, цяпер у Раменскім раёне, Сумская вобласць, Украіна[1] — 19 чэрвеня 1944, аколіцы г. Слоніма, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР, СССР, цяпер Беларусь) — савецкі афіцэр, разведчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны удзельнік партызанскай барацьбы на Украіне і ў Беларусі, камандзір дыверсійна-разведвальнага атрада. Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна), маёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Салагубіўка  (руск.) Харкаўскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям’і. У 1933 годзе скончыў Прылуцкую аўтатрактарную школу. Працаваў трактарыстам, а потым аўтамеханікам ў Талаеўскай  (укр.) МТС  (руск.).

У Чырвонай арміі з 1936 года. Член ВКП (б) з 1939-га. У 1939 скончыў Кіеўскія курсы малодшых палітрукоў і быў прызначаны ў танкавую частку палітруком роты. Неўзабаве ён стаў камісарам танкавага батальёна. Удзельнічаў у фінскай кампаніі і, так званым польскім паходзе РСЧА[1].

Скончыў Кіеўскае ваеннае танкавае вучылішча ў 1940 годзе.

У Вялікай Айчыннай вайне[правіць | правіць зыходнік]

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на фронце[1] — у баявых частках Паўднёва-Заходняга фронту. Пасля расфарміравання часткі прызначаны інструктарам палітаддзела 26-й арміі  (руск.). Быў цяжка паранены падчас контрудару па білацаркоўскай групоўцы суперніка 19 чэрвеня 1941 года.

Пасля лячэння прызначаны ў разведвальны аддзел штаба Паўднёва-Заходняга фронту[1]. Пасля курсу разведвальна-дыверсійнай падрыхтоўкі прызначаны на пасаду камандзіра разведвальнай групы, атрымаў аператыўны псеўданім «Кім». Група «Кіма» была выведзена ў тыл праціўніка па паветры ў ноч на 5 красавіка 1942 года[2].

Група была дэсантавана ва ўрочышча ляснога масіву Арэі на мяжы Асцерскага  (укр.) раёна (цяпер Казэлэцкі раён) Чарнігаўскай вобласці і Вышчадубечанскага  (укр.) раёна (зараз Браварскі раён) Кіеўскай вобласці.

У маі ва ўрочышчы Арэі на адным з астравоў Выдры  (укр.) група Гнедаша сустрэлася з партызанскім атрадам «Перамога» пад камандаваннем Сцяпана Яфімавіча Навуменкі. З таго часу і да верасня 1943 года група дзейнічала разам з партызанскім атрадам «Перамога» і ва ўзаемадзеянні з іншымі партызанскімі злучэннямі — атрадам імя Шчорса (камандзір Рыгор Збанацкі  (руск.)), атрадам «За Бацькаўшчыну!  (руск.)» (камандзір Іван Баўкун  (руск.)), злучэннямі М. М. Таранушчанкі і К. А. Таранюка.

23 верасня 1943 года разведвальная група Гнедаша злучылася з войскамі Цэнтральнага фронту. За ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленую пры гэтым мужнасць ўсе разведчыкі групы былі ўдастоены урадавых узнагарод, а палітрук К. Гнедаш узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

В снежні 1943 на ўчастку 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі  (руск.) група капітана Гнедаша паўторна была выведзена ў тыл праціўніка. Пераадолеўшы больш за 250 кіламетраў па маршруце Карпыліўка  (укр.), возера Чырвонае, Лунінец разведчыкі дабраліся ў цэнтральную частку Беларускага Палесся.

Група «Кіма» вяла разведку і дыверсійную працу у раёнах гарадоў Слуцк, Баранавічы, Кобрын, Асіповічы, Брэст — пушчаны пад адхон 21 эшалон з жывой сілай і тэхнікай праціўніка, знішчана 10 параходаў і 14 барж[1]. Групай рэгулярна перадаваліся камандаванню звесткі аб суперніку, што садзейнічала паспяховаму фарсіраванню рэк Дзясна і Дняпро, падрыхтоўцы і правядзенні Беларускай наступальнай аперацыі[1].

19 чэрвеня 1944 года група разведчыкаў каля Слоніма была акружаная карнікамі[1]. Не жадаючы здавацца ў палон, Гнедаш падарваў сябе гранатай.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» маёру Гнедашу Кузьме Савельевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Пахаваны ў Слоніме Гродзенскай вобласці[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У горадзе Слоніме яго імем названая вуліца і пастаўлены помнік[1].
  • На радзіме ўсталяваны бюст.
  • На доме, дзе ён жыў, і будынку школы, дзе вучыўся — мемарыяльныя дошкі.
  • У некалькіх населеных пунктах створаны музеі, прысвечаныя разведчыку.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Гнедаш Кузьма Савельевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. Биографический справочник. — С. 152—153. — 737 с. — 50 000 экз.
  2. Паводле іншых звестак 15 чэрвеня 1942 (Крыніца: А. С. Федотов, С. П. Романов, М. В. Сироткин. Разведчики в тылу врага) Архівавана 4 сакавіка 2016.

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • В путешествие по Сумщине. — Харьков, 1979.
  • Гриченко И. Т., Головин Н. М. Подвиг. — Харьков: Прапор.
  • Гусев Борис. За три часа до рассвета. — Л., 1972.
  • Подвигом прославленные. — Киев, 1985.
  • Руднев С. В. Легендарный рейд. Дневник о Карпатском рейде. Письма. — Ужгород, 1967.
  • Украинская ССР в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг. — Киев, 1975. — Т. 2.
  • Федотов А. С., Романов С. П., Сироткин М. В. Разведчики в тылу врага. — М., 1963.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]