Курасіа, цячэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Цячэнне Курасіа (№1)
Цячэнні Аясіа і Курасіа
Схема цячэнняў у паўночным рэгіёне Ціхага акіяна

Курасіа (яп.: 黒潮«цёмнае цячэнне»,«чорнае цячэнне»), або Японскае цячэнне — цёплае паверхневае цячэнне Ціхага акіяна, каля паўднёвага і ўсходняга берагоў Японіі, працяг Паўночнага Пасатнага цячэння.

Паўднёвая частка шырынёй каля 170 км, глыбіня пранікнення да 700 м. Скорасць ад 0,9 да 2,9 км/гадз. Перанос вады каля Японіі 40—50 мільёнаў м³/с, на поўдні да 20—30 мільёнаў м³/с.

Утварае ў паўночнай частцы Ціхага акіяна сістэму цёплых цячэнняў. Каля 36° паўночнай шыраты і 150° усходняй даўгаты пераходзіць у Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне. Галіны Курасіа пранікаюць у паўночным напрамку (вышэй за 40 ° паўночнай шыраты), сустракаюцца з халодным Курыльскім цячэннем і ўтвараюць шматлікія кругавароты. На ўсходзе яго працягам з'яўляецца цёплае Аляскінскае цячэнне. Аказвае вялікі ўплыў на клімат, гідралагічныя і біялагічныя ўмовы паўночнай часткі Ціхага акіяна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.