Кшыштаф Занусі
Кшыштаф Занусі (польск.: Krzysztof Zanussi; нар. 17 чэрвеня 1939, Варшава, Польшча) — польскі кінарэжысёр.
З’яўляецца мастацкім кіраўніком польскага творчага аб’яднання TOR. Атрымаў шэраг наград і прэмій, уключаючы прэмію “Давід Данатэлы” (іт. David di Donatello), нацыянальную кінапрэмію Італіі.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Вывучаў фізіку ў Варшаўскім універсітэце (Uniwersytet Warszawski) і філасофію ў Кракаўскім універсітэце (Uniwersytet Jagielloński).
З 1958 года пачаў здымаць аматарскія фільмы, якія атрымалі некалькі прэмій. Поспех натхніў Кшыштафа паступіць на рэжысёрскі факультэт Лодзінскій кінашколы, якую ён скончыў ў 1966 годзе. Дыпломны фільм Занусі — “Смерць правінцыяла” (Death Of A Provincial, 1966) — атрымаў прэмію на МКФ ў Венецыі і гран-пры на МКФ ў Манхайме (1967).
Пасля гэтага рэжысёрская дзейнасць Занусі вызначаецца надзвычайнай плённасцю: кожны год выходзіць па адной альбо дзве карціны кінамастака. Поўнаметражныя ленты чаргуюцца з телевізійнымі. У сваіх фільмах праз даследванне нораваў і паводзін сучаснай польскай інтэлігенцыі Занусі абазначае складаныя экзістэнцыяльныя праблемы, вырашэнне якіх выносіцца на суд гледача.
З 1974 па 1983 год Кшыштаф Занусі займаў пасаду намесніка старшыні Саюза польскіх кінематаграфістаў.
Зараз выкладае ў варшаўскім Калегіюме Цывітас (Collegium Civitas), на факультэце радыё і тэлебачання імя Кшыштафа Кеслёвскага, а таксама на факультэце журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта.
К.Занусі неаднакратна наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Мінскага міжнароднага кінафестываля "Лістапад".
Літаратурная дзейнасць [правіць]
Аўтар кніг “Пра мантаж аматарскага кіно” (1968), “Размовы пра аматарскае кіно” (1968), мемуарнай працы “Час паміраць” (1997). Выдаў некалькі зборнікаў кінасцэнарыяў.
Сябра Таварыства польскіх пісьменнікаў.
Фільмаграфія [правіць]
- 1969 — Структура крыстала / Struktura kryształu (у савецкім пракаце «Размышление»). Прэмія "Срэбны кондар" за сцэнарый і прэмія за лепшы дэбют МКФ ў Мар дэль Платэ '70, прэмія МКФ ў Вальядалідзе '70, прэмія польскай кінакрытыкі «Варшаўская Сірэна» '70, спец. прыз журы МКФ ў Панаме’70, прэмія МКФ ў Каломба '70
- 1970 — Сямейнае жыццё / Życie rodzinne
- 1970 — Горы ў прыцемках / Góry w zmierzchu
- 1971 — За сцяной / Za ścianą. Прэмія МКФ ў Сан-Рэма '71, прэмія Камітэта Радыё і Тэлебачання '72
- 1971 — Роля / Rola / Die Rolle, ФРГ
- 1972 — Гіпотэза / Hipoteza
- 1973 — Ілюмінацыя / Iluminacja
- 1974 — Забойства ў Катамаунце / Zabójstwo w Catamount, ЗША — ФРГ
- 1975 — Квартальная справаздача / Bilans kwartalny. Прэмія МКФ ў Заходнем Берліне '75
- 1975 — Начное дзяжурства / Nachtdienst, сумесна з Э.Жэброўскім, ФРГ
- 1977 — Ахоўныя колеры / Barwy ochronne. Прэмія «Залаты казярог» МКФ ў Тэгеране '77, Гран-пры Нацыянальнага кінафестываля ў Гданьску '77
- 1977 — Гонар Брыгіты / Brigitte Horney, ФРГ
- 1977 — Лекцыя па анатоміі / Lekcja anatomii / Anatomische Stunde, ФРГ
- 1977 — Дом жанчын / Haus der Frauen, ФРГ
- 1978 — Спіраль / Spirala
- 1979 — Дарогі сярод начы / Drogi pośród nocy / Wege in der Nacht, ФРГ
- 1980 — Канстанта / Constans. Прэміі МКФ ў Каннах '80 і Панаме '81, Нацыянальнага кінафестываля ў Гданьску '80
- 1980 — Кантракт / Kontrakt
- 1981 — Спакуса / Versuchung, ФРГ — Францыя — Швейцарыя
- 1981 — З далёкай краіны: Папа Ян Паўла II / Da un paeso lontano: Papa Giovanni Paolo II, Італія — Вялікабрытанія
- 1982 — Імператыў / Imperative, ФРГ-Франция. Прэмія МКФ ў Венецыі '82
- 1982 — Недаступная, ФРГ
- 1983 — Сіняя барада / Sinobrody / Blaubart, ФРГ — Швейцарыя
- 1984 — Год спокойнага сонца / Rok spokojnego słońca, Польша — Заходні Берлін — ЗША. Прэмія МКФ ў Венецыі '84
- 1985 — Парадыгма / Paradygmat, ФРГ
- 1988 — Дзе б ня быў... / Gdzieśkolwiek jest.., Польшча — ФРГ
- 1988 — Заможнасць (?) / Stan posiadania. Гран-пры МКФ ў Страсбургу '90
- 1990 — Напалеон, Марыя Валеўская / Napoleon, Maria Walewska, телесерыял
- 1991 — Жыццё за жыццё / Życie za życie, Польшча — Заходні Берлін
- 1991 — Сёняшняя Расія / Rosja dzisiejsza, дак., Германія — Францыя — Расія — Польшча
- 1992 — Дотык рукі / Dotknięcie ręki, Польшча — Вялікабрытанія
- 1992 — Працяглая размова з птахам / Długa rozmowa z ptakiem
- 1996 — Галоп / Cwał
- 1997 — Брат нашага Бога / Brat naszego Boga
- 1997-2000 — Нядзельныя аповеды / Opowieści weekendowe, цыкл фільмаў для тэлебачання
- 1997 — Апошні круг / Ostatni Krąg
- 1998 — Лінія затрымання (?) / Linia opóźniająca
- 1999 — Няпісаныя правілы / Niepisane prawa
- 2000 — Схаваныя скарбы / Skarby ukryte
- 2000 — Жыццё, як смяротная хвароба, якая пераносіцца палавым шляхам / Życie, jako śmiertelna choroba przenoszona drogą płciową. Гран-пры XXII Маскоўскага міжнароднага кінафестываля — Залаты Св. Георгій.
- 2002 — Дадатак / Supplement
- 2005 — Персона нон грата / Persona non grata
- 2007 — Чорнае сонца / Il Sole Nero
- 2008 — Сэрца на далоні / Serce na dłoni
Спасылкі [правіць]
- Krzysztof Zanussi Вэб-старонка факультэта @ European Graduate School. Біяграфія і фільмаграфія. (en)
- IMDb - База дадзеных фільмаў даступных у Інтэрнэце (en).
- Майстар-клас Кшыштафа Занусі на тэлеканале "Искусство ТВ" (ru).
- Артыкул пра жыццё Кшыштафа Занусі (ru).
- Кшыштаф Зануссі пра сябе ў праграме "Лінія жыцця" (ru).
- http://www.polska.ru/kultura/kino/rezyser/zanussi.html (ru)
- Krzysztof Zanussi на Internetowa Baza Filmu Polskiego (pl)
