Кыргызская мова
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Кыргызская мова (Кыргыз тили, Кыргызча, قىرعىزچا, قىرعىز تىلى) — дзяржаўная мова Кыргызстану, адносіцца да цюрскіх моваў (кыпчакская група моў). На кыргызскай мове гавораць каля 4,5 млн чалавек, большая частка якіх пражывае ў Кыргызстане і з’яўляецца этнічнымі кіргізамі. Пісьменства да 1928 года ў СССР і па цяперашні час у Кітаі — арабскі алфавіт. З 1928 па 1940 год выкарыстоўваўся лацінскі алфавіт. Сучасная пісьменнасць — на аснове кірыліцы.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кыргызская мова
