Хакаская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Хакаская мова
Саманазва:

Хакас тілі, ранее Xakas tįlį, тадар тілі

Краіны:

Расія

Рэгіёны:

Хакасія, Тува, Краснаярскі край

Афіцыйны статус:

Хакасія

Агульная колькасць носьбітаў:

42 604[1]

Статус:

дзяржаўная мова Рэспублікі Хакасія

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Алтайская сям'я

Цюркская галіна
Хакаская група
Пісьменнасць:

кірыліца (Хакаскае пісьмо)

Моўныя коды
ISO 639-1:

ISO 639-2:

ISO 639-3:

kjh

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Хакаская мова — мова хакасаў. Распаўсюджана, галоўным чынам, на тэрыторыі Хакасіі і часткова ў Шарыпаўскім раёне Краснаярскага краю і Туве. Колькасць носбітаў хакаскай мовы — 52 тыс. чал. (2002). Адносіцца да хакаска-алтайскай групы ўсходняй галіны цюркскіх моў. Дыялекты:

  • сагайскі,
  • качынскі,
  • кызыльскі,
  • шорскі.

Базай літаратурнай мовы з'яўляюцца сагайскі і качынскі дыялекты.

Фанетычныя рысы: 17 галосных, у тым ліку доўгія, 24 зычных. Мяккасць і цвёрдасць зычных у карэнных хакаскіх словах залежыць ад галоснага: з галоснымі задняга шэрагу адпавядаюць заўсёды цвёрдыя, з галоснымі пярэдняга шэрагу - мяккія. Мяккасць і цвёрдасць зычных не фанематычныя, таму на пісьме яны ніяк не адлюстроўваюцца.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]