Кірыл Яўгенавіч Коктыш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірыл Яўгенавіч Коктыш
Дата нараджэння 30 лістапада 1968(1968-11-30) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці прапагандыст
Навуковая сфера паліталогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат палітычных навук[d] (1999)
Альма-матар

Кіры́л Яўге́навіч Ко́ктыш (нар. 30 лістапада 1968, Мінск, БССР, СССР) — расійскі палітолаг родам з Беларусі.

Кандыдат палітычных навук (1999), доктар палітычных навук (2021). Прафесар кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін[1]. Выступаў прапагандыстам рэжыму Лукашэнкі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску ў 1968 годзе[3]. У 1985—1986 гадах вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, дзе вывучаў англійскую, беларускую, лацінскую і рускую мовы. У 1988 годзе паступіў на факультэт міжнароднай інфармацыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (МДІМА), дзе вывучаў міжнародную журналістыку, а таксама англійскую і індзійскую мовы. У 1993 годзе скончыў факультэт міжнароднай інфармацыі МДІМА[1].

У 1993—1996 гг. працаваў журналістам інфармацыйнага агенцтва UPI па Беларусі, быў выканаўчым дырэктарам агенцтва «Пармікс» у Мінску. Ажыццявіў некалькі піяр-праектаў, у тым ліку прэс-канферэнцыю А. Лукашэнкі ў 1994 годзе[3]. Працаваў галоўным спецыялістам Аналітычнага цэнтра пры ўрадзе Расіі[4]. У 1996 годзе паступіў у аспірантуру МДІМА на кафедру паліталогіі, якую скончыў у 1999 годзе. З 1997 года — выкладчык кафедры палітычнай тэорыі факультэта паліталогіі МДІМА. Аўтар аналітычных даведак і рэкамендацый для неназваных кліентаў па палітычнай сітуацыі ў Беларусі, ва Украіне і расійскіх рэгіёнах[3]. 30 верасня 1999 года атрымаў навуковую ступень кандыдата палітычных навук. У 2000 годзе выдаў манаграфію «Трансфармацыя палітычнага рэжыму Рэспублікі Беларусь». З 2001 года стаў рыхтаваць аналітычныя даведкі пра палітычна-гаспадарчае становішча ў Беларусі для Міністэрства замежных спраў Расіі з парадамі і кіраваць адпаведнымі даследчымі праектамі МДІМА. У 2003 годзе кіраваў правядзеннем палітэканамічнага даследавання Казахстана. У 2003—2005 гадах ствараў такія аналітычныя даведкі наконт Украіны. Пазней стаў пісаць такія ўнутрырасійскія даведкі пра Ненецкую аўтаномную акругу, Кастрамскую вобласць, Прыморскі і Хабараўскі краі. У 2009 годзе выдаў 2 працы: «Пралегамены да антрапалогіі крызіса нашага часу» і «Сеткавыя аспекты кампетэнтаснага падыходу да вышэйшай адукацыі»[1].

На 2023 год прафесар Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, адказны сакратар Савета Расійскай асацыяцыі палітычных экспертаў і кансультантаў.

Працы і погляды[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар двух бестселераў па тэорыі палітыкі — «Тэорыя метафары і палітычныя інстытуты» і «Дыскурс рацыяналізму, свабоды і дэмакратыі». Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года выступаў з крытыкай рэжыму Лукашэнкі, але не пазней за 2014 год перайшоў на пазіцыі яго абароны. Неаднаразова выступаў з каментарамі па міжнароднай і ўнутрыбеларускай палітыцы ў СМІ Беларусі, Расіі і 3-х краін.

Займаецца аналізам сучаснага прыкладнога выкарыстання беларускіх дэмакратычных ідэй дэмакратыі і свабоды[5][6].

Падтрымліваў «мінскую пляцоўку» ў якасці цэнтра магчымага ўрэгулявання ўкраінскага крызіса[7][8].

Выступае ў падтрымку эканамічнай інтэграцыі Беларусі з Расіяй і развіццё Еўразійскага эканамічнагага саюза[9][10].

Падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі заняў бок урада[11][12], займаўся агітацыяй супраць страйкаў[13][14], прапагандысцкай падтрымкай Усебеларускага народнага сходу[15]. Крытыкаваў увядзенне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і дзеянні міжнароднай супольнасці па дапамозе беларускаму дэмакратычнаму руху[16][17].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі пражываюць у Мінску.

Жанаты другім шлюбам. Паводле публічных крыніц, мае чатырох дзяцей[18].

Зноскі

  1. а б в "Коктыш Кірыл Яўгенавіч". Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
  2. Коктыш, Кирилл(недаступная спасылка)
  3. а б в Кирилл Коктыш: Национальные социокультурные коды сближают народы [Кірыл Коктыш: Нацыянальныя соцыякультурныя коды збліжаюць народы] — Афіцыйны сайт Пастаяннага камітэта «Саюзнай дзяржавы», 13.07.2015
  4. Преподаватели специальных дисциплин МГИМО
  5. Тэлеканал «Беларусь 1» (11 лістапада 2020). "К. Коктыш: Дэмакратычныя стандарты выбараў у ЗША пацярпелі крах". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 4 жніўня 2021.
  6. По ту сторону процедурной демократии [Па той бок працэдурнай дэмакратыі] — Известия, 21.07.2015
  7. "Мінск стаў брокерам мірнага працэсу ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне — палітолаг". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 8 чэрвеня 2015. Праверана 4 жніўня 2021.
  8. Встреча в Минске стала фактическим признанием Европой Лукашенко [Сустрэча ў Мінску стала фактычным прызнаннем Еўропай Лукашэнкі] — БелТА, 27.08.2014
  9. Тэлеканал «Беларусь 1» (22 мая 2021). "Эксперты абмяркоўваюць вынікі саміту ЕАЭС". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 4 жніўня 2021.
  10. Проживут ли Россия и Беларусь друг без друга? Взгляд политолога [Ці пражывуць Расія і Беларусь адно без аднаго? Погляд палітолага] — СБ. Беларусь сегодня, 20.08.2020
  11. Эдуард Півавар (15 верасня 2020). "Якасць беларускай прадукцыі не дасць шанцаў рэалізаваць заклікі да яе сабатажу — расійскі эксперт". БелТА. Праверана 4 жніўня 2021.
  12. Критиканство беглой оппозиции — вой от безысходности или бизнес-проект? [Крытыканства збеглай апазіцыі — вой ад безвыходнасці ці бізнес-праект?] — СБ. Беларусь сегодня, 14.02.2021
  13. К каким экономическим потерям могут привести призывы к забастовкам, рассказал доцент кафедры политической теории МГИМО Кирилл Коктыш(недаступная спасылка) [Да якіх эканамічных страт могуць прывесці заклікі да страйкаў, распавёў дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МГІМО Кірыл Коктыш] — Беларусь 1, 09.09.2020
  14. К. Коктыш: Призывы к забастовкам не получили поддержку у белорусов(недаступная спасылка) [К. Коктыш: Заклікі да страйкаў не атрымалі падтрымкі ў беларусаў] — Беларусь 1, 07.12.2020
  15. К. Коктыш: «ВНС — это диалог власти и народа»(недаступная спасылка) [К. Коктыш: «Усебеларускі народны сход — гэта дыялог улады і народа»] — Беларусь 1, 08.02.2021
  16. Очередной «акт о демократии» не несет ничего нового, но открывает Беларуси новые возможности [Чарговы «акт аб дэмакратыі» не нясе нічога новага, але адчыняе Беларусі новыя магчымасці] — СБ. Беларусь сегодня, 20.11.2020
  17. К. Коктыш: Вмешиваясь во внутренние дела Беларуси, Польша преследует свои эгоистичные интересы(недаступная спасылка) [К. Коктыш: Умешваючыся ва ўнутраныя справы Беларусі, Польшча пераследуе свае эгаістычныя інтарэсы] — Беларусь 1, 03.12.2020
  18. Биография Кирилла Коктыша Архівавана 3 жніўня 2021.