Лазар Маркавіч Лісіцкі
| Лазар Маркавіч Лісіцкі | |
Аўтапартрэт (дэталь). 1914 год. |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Лазар Мордухавіч Лісіцкі |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: |
с. Пачынок, Смаленская губерня |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Жанр: |
авангард |
Лазар Маркавіч (Мордухавіч) Лісіцкі (10 (22) лістапада 1890 г., с. Пачынок, Смаленская губерня (цяпер Смаленская вобласць) — 30 снежня 1941 г., Масква) — савецкі мастак і архітэктар, таксама шырока вядомы як «Эль Лісіцкі».
Эль Лісіцкі адзін з выдатных прадстаўнікоў рускага і яўрэйскага авангарда. Сумесна з Казімірам Малевічам распрацоўваў асновы супрэматызму.
У 1918 годзе ў Кіеве Лісіцкі стаў адным з заснавальнікаў «Култур-лігэ» (ідыш: ліга культуры) - авангарднага мастацкага і літаратурнага аб'яднання, якія ставілі сваёй мэтай стварэнне новага яўрэйскага нацыянальнага мастацтва. У 1919 годзе па запрашэнні Марка Шагала пераехаў у Віцебск, дзе выкладаў у Народным мастацкім вучылішчы (1919—1920).
У 1917—1919 гадах Лісіцкі прысвяціў сябе ілюстрацыі твораў сучаснай яўрэйскай літаратуры і ў асаблівасці дзіцячай паэзіі на мове ідыш, стаўшы адным з заснавальнікаў авангарднага стылю ў яўрэйскай кніжнай ілюстрацыі. У адрозненне ад схільнага да традыцыйнага яўрэйскага мастацтва Шагала, з 1920 года Лісіцкі пад уплывам Малевіча звярнуўся да супрэматызму.
Літаратура [правіць]
- Знаменитые русские художники: Биографический словарь — СПб.: Азбука, 2000. — С. 154—156. — 400 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-7684-0518-6.(руск.)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эль Лісіцкі- Лисицкий Лазарь Маркович // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Лазар Маркавіч Лісіцкі у бібліятэцы «Старацель»
- Гаворыць Масква. Эль Лісіцкі
- Агітацыйныя плакаты Клуцыса і Лісіцкага і візуальны сталінізм
- Ілюстрацыі Э. Лісіцкага да кніг на ідышы
- Ілюстрацыі Элю Лісіцкага да казак Г. Х. Андэрсана ў перакладзе на ідыш Дэр Ністэра
- Відэарэпартаж пра друкарню Элю Лісіцкага
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |