Лацінская імперыя
| Лацінская імперыя лац.: Romania |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Лацінская імперыя і яе васальныя дзяржавы. |
|||||||
| Сталіца | Канстанцінопаль | ||||||
| Мова | французская — афіцыйная грэчаская |
||||||
| Форма кіравання | манархія | ||||||
| Пераемнасць | |||||||
| ← Візантыйская імперыя Візантыйская імперыя → |
|||||||
Лацінская імперыя: феадальная дзяржава — манархія заходне-еўрапейскага тыпу, якая існавала ў 1204—1261 на частцы тэрыторыі Візантыі.
Была створаная французскімі і італьянскімі крыжакамі пасля заваявання імі Канстанцінопаля. У імперыю ўваходзілі раёны Балканскага паўвострава, паўночны захад Малой Азіі, астравы Эгейскага і Іанічнага мораў. Найбольшымі феадальнымі ўладаннямі былі каралеўства Фесалонікі, Ахейскае княства, Афінскае герцагства. У час існавання імперыі папы рымскія спрабавалі ўвесці на гэтых землях каталіцтва, але практычна без поспеху.
У выніку барацьбы грэчаскай арыстакратыі з крыжакамі ўзніклі самастойныя грэчаскія дзяржавы — Эпірскі дэспатат, Трапезундская і Нікейская імперыі. Унутраныя і вонкавыя канфлікты аслабілі Лацінскую імперыю, яна паступова траціла ўладанні. У 1205 яе войскі панеслі паразу ад балгараў, што спыніла экспансію крыжакаў на Балканах, а ў 1261 нікейскі імператар Міхаіл Палеалог узяў Канстанцінопаль, што паклала канец існаванню Лацінскай імперыі.
Літаратура[правіць]
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.6. Кішынёў — Манцэвічы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1972. — 624 с.: іл., карты. С.281
