Іанічнае мора
| Іанічнае мора | |
Від на ўзбярэжжа Албаніі і Грэцыі з вострава Корфу |
|
| Размяшчэнне | |
|---|---|
| Плошча |
169 тыс. км² |
| Найбольшая глыбіня |
5121 м |
| Сярэдняя глыбіня |
2083 м |
Іані́чнае мо́ра: цэнтральная частка Міжземнага мора, змешчаная паміж Балканскім і Апенінскім паўвастравамі і астравамі Крыт і Сіцылія. На поўначы пралівам Атранта злучаецца з Адрыятычным морам, на захадзе — Месінскім пралівам з Тырэнскім морам. Амывае берага Італіі, Албаніі і Грэцыі.
Плошча 169 тыс. км². Глыбіня да 5121 м. Тэмпература вады летам (жнівень) 25—26 °C, зімой (люты) — 13—15 °C. Салёнасць 37—38 ‰. Прылівы паўсуткавыя, да 0,4 м, згонна-нагонныя ваганні узроўню вады ля берагу да 1,2 м. Берагі моцна парэзаныя, буйныя залівы — Патраікос, Карынфскі, Таранта. Уздоўж усходняга берагу — Іанічныя астравы.
Асноўныя порты і ВМБ: Патры, Керкіра, Карынф (усе — Грэцыя), Таранта, Рэджа-ды-Калабрыя, Месіна, Катанія, Аўгуста (усе — Італія).
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іанічнае мора- Іанічнае мора — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
| Моры Атлантычнага акіяна | |
|---|---|
| Унутраныя моры Еўразіі | Азоўскае · Мармуровае · Чорнае |
| Міжземнае мора | Адрыятычнае · Альбаран · Балеарскае · Іанічнае · Кіпрскае · Крыцкае · Лігурыйскае · Тырэнскае · Эгейскае |
| Моры на поўначы Еўропы | Балтыйскае · Вадэнскае · Гебрыдскае · Ірландскае · Ірмінгера · Кельцкае · Паўночнае |
| Моры ў Амерыцы | Карыбскае · Лабрадор · Мексіканскі заліў¹ · Саргасава · Скоша |
|
|
|