Лука Пачолі
| Лука Пачолі | |
| Fra Luca Bartolomeo de Pacioli | |
Пачолі (у цэнтры) дэманструе тэарэму Еўкліда, карціна "Ritratto di Fra Luca Pacioli" (1495) невядомага мастака (магчыма, Якопа дэ Барбары) |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: |
Універсітэт Перуджы (14 кастрычніка 1477 — 11 снежня 1480) |
| Вядомы як: |
адзін з заснавальнікаў сучасных прынцыпаў бухгалтэрыі |
Лука ПАЧОЛІ, Фра Лука Барталамеа дэ Пачолі (Fra Luca Bartolomeo de Pacioli) (каля 1445 — 1517) — італьянскі манах, матэматык, заснавальнік прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку.
Пачолі нарадзіўся каля 1445 у італьянскім мястэчку Сан-Сеполькра ў правінцыі Арэца. У дзяцінстве ён дапамагаў у справаводстве купцу Фолька дэ Бельфольчы, вучыўся ў майстэрні П'еро дэла Франчэска. У 1470 уступіў у брацтва манахаў-францысканцаў.
У 1494 публікуе сваю працу па матэматыцы пад назвай «Сума арыфметыкі, геаметрыі, дробаў, прапорцый і прапарцыйнасці» (Summa di arithmetica, geometrica, proportione et proportionalita). Адзін з раздзелаў, які завецца «Трактат аб вылічэннях і запісах» (Tractatus de computis et scripturis), утрымлівае фармулёўкі асноўных прынцыпаў сучаснага бухгалтэрскага ўліку (падвойны запіс, дэбет, крэдыт, баланс і т.п.).
У 1497 па запрашэнні Ладавіка Сфорца прыязджае ў Мілан, дзе знаёміцца з Леанарда да Вінчы.
У 1509 выпускае трактат «Аб боскай прапорцыі», у якім, м.інш., развіў тэорыю да Вінчы аб пабудове гарманічнага шрыфту. Літары Пачыолі будаваліся ў квадраце з праведзенымі дыяганалямі і з упісанай акружынай; таўшчыня асноўнага штрыха кожнай літары была роўнай 1/10 вышыні квадрата, а злучальны штрых быў у два разы танчэйшы за асноўны. Абавязковай умовай выканання шрыфту была дакладнасць будовы і руплівасць вырысоўвання кожнага элементу літары (так, усе акруглыя элементы — абавязкова цыркульныя). Шрыфт Пачыолі строга тэхнічны і прыгожы, але да пэўнай ступені аднастайны і манатонны[1].
Зноскі
- ↑ Шрифты: Для художников-оформителей / [Сост. Г. Ф. Кликушин]. — Мн.: Полымя, 1980. — 320 с., ил..
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага-матэматыка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |