Луі Гарэль
| Луі Гарэль Louis Garrel |
|
| Дата нараджэння: | 14 чэрвеня 1983 (29 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Парыж, Францыя |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | акцёр, рэжысёр, сцэнарыст |
| IMDb: | ID 0308039 |
Луі Гарэль (фр.: Louis Garrel, 14 чэрвеня 1983, Парыж) — французскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Луі Гарэль нарадзіўся 14 чэрвеня 1983 года ў Парыжы, у сям'і рэжысёра Філіпа Гарэля і актрысы Брыжыт Сі (фр.: Brigitte Sy). Акцёрамі былі яго дзед і прадзед. Скончыў Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва ў Парыжы ў 2004 годзе.
Кар'ера [правіць]
Луі здымаўся ў бацькі-рэжысёра з шасці гадоў, але першы поспех яму прынесла роля сінефіла, эратамана і бунтара Тэа ў «Летуценніках» Бернарда Берталучы. Гэта роля ідэальна падышла да яго іміджу неўсмешлівага інтэлектуала і нервічнага прыгажуна. Ён быў у цэнтры ўвагі Канскага фестывалю 2007 года: у фільме Валерыі Бруні Тэдэскі «Сон папярэдняй ночы» Гарэль-мал. сыграў палюбоўніка саракагадовай актрысы (яе ролю выканала сама Валерыя), а ў мюзікле Крыстофа Анарэ «Усе песні толькі пра каханне» паўстаў героем бісексуальнай меладрамы.
Пры стварэнні саўндтрэка «Песень» (2007) акцёр сам выконваў усе партыі свайго героя. Алекс Бапен(фр.) бел., аўтар музыкі і лібрэта, атрымаў у 2008 годзе прэмію «Сезар» — «Лепшая музыка да фільма»(фр.) бел..
Фільмаграфія [правіць]
| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| 2001 | ф | Запасныя пацалункі | Les baisers de secours | Ло |
| 2001 | ф | Гэта маё цела | Ceci est mon corps | Антуан |
| 2002 | ф | Вайна ў Парыжы | La guerre à Paris | |
| 2003 | ф | Летуценнікі | The Dreamers | Тэа |
| 2004 | ф | Мая маці | Ma mère | П'ер |
| 2005 | ф | Нязменныя палюбоўнікі | Les amants réguliers | |
| 2006 | ф | Парыжская гісторыя | Dans Paris | Джонатан |
| 2006 | ф | Прэлюдыя | Un lever de rideau | Бруна |
| 2007 | ф | Усе песні толькі пра каханне | Les chansons d'amour | Ісмаэль |
| 2007 | ф | Сон папярэдняй ночы | Actrices | Эрык |
| 2008 | ф | Выбар — кахаць | Choisir d'aimer | |
| 2008 | ф | Мяжа світанку | La frontière de l'aube | |
| 2008 | ф | Прыгожая смакоўніца | La Belle Personne | Немур |
| 2009 | ф | Мая дзяўчынка не жадае | Non ma fille, tu n'iras pas dancer | Сімон |
| 2010 | ф | Уяўнае каханне | Les Amours Imaginaires | |
| 2011 | ф | Каханыя | Les Biens-aimés |
Дадатковыя факты [правіць]
Луі Гарэль — заняў 15 месца ў спісе «15 самых сексуальных мужчын» у французскім часопісе Elle у нумары за чэрвень 2007 года.
Спасылкі [правіць]
- Луі Гарэль(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Афіцыйны сайт
Для паляпшэння артыкула пажадана?:
|

