Лхаса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лхаса
Вуліца Лхасы

Лхаса — гарадская акруга ў Тыбецкім аўтаномным раёне КНР, адміністрацыйны цэнтр аўтаномнага раёна. Тое, што часта называюць «горадам Лхаса» (гістарычная сталіца Тыбета) — гэта сучасны раён Чэнгуань гарадской акругі Лхаса. Лхаса з'яўляецца таксама традыцыйнай рэзідэнцыяй Далай-ламы. Літаральна ў перакладзе з тыбецкай «Лхаса» азначае «месца багоў».

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Лхасы

Гарадская акруга Лхаса дзеліцца на 1 раён, 7 паветаў:

  • 1. Раён Чэнгуань
  • 2. Павет Лхундруп
  • 3. Павет Дамжунг
  • 4. Павет Н'емо
  • 5. Павет Чхушчур
  • 6. Павет Талунгдэчхен
  • 7. Павет Такце
  • 8. Павет Малдрагунгкар

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва горада Лхаса складае каля 250 тыс. чалавек, а агульнае насельніцтва муніцыпалітэта — 521,500, уключаючы мігрантаў і выключаючы ваенны гарнізон. 100 000 чалавек складаюць мігранты.

Па перапісу 2000 года 81,6 % насельніцтва складаюць этнічныя тыбетцы. У гэты лік не ўваходзяць салдаты і неафіцыйныя мігранты, большасць якіх — кітайцы. Паводле ацэнак тыбецкага ўрада ў выгнанні, этнічныя тыбетцы ў горадзе Лхаса складаюць меншасць.

У апошні час праходзіла істотная лібэралізацыя эканомікі Кітая, нямала кітайцаў пасялілася таксама ў наваколлі Лхасы, актывізавалі мясцовую эканоміку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:ТАР Шаблон:Сталіцы правінцый і аўтаномных раёнаў Кітая