Лю Шэньэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лю Шэньэ
Дата нараджэння 26 жніўня 1897(1897-08-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1975(1975-11-23)[1] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, палітык
Навуковая сфера батаніка
Альма-матар
Партыя
Сістэматык жывой прыроды
Tchen Ngo Liou на Віківідах
Старонка на Віківідах

Лю Шэньэ (кіт. трад. 劉愼諤, спр. 刘慎谔, піньінь Liú Shèn-è; 18971975) — кітайскі батанік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лю Шэньэ нарадзіўся 26 жніўня 1897 года ў Нінхайскай вобласці  (руск.). Вучыўся ў школе ў Цзінане, у 1920 годзе адправіўся ў Францыю для атрымання далейшай адукацыі. У 1929 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Ліёнскім універсітэце.

Па вяртанні ў Кітай у 1930 годзе Лю працаваў у Пекінскім батанічным інстытуце. У гэты ж час ён узначаліў Нацыянальную акадэмію Пекіна. У тым жа годзе ён здзейсніў падарожжа па ўсходнім Кітаю, наведаўшы прыбярэжныя зоны правінцый Шаньдун, Цзянсу, Чжэцзян, Фуцзянь і Гуандун. У 1931 годзе ён прымаў удзел у французскай экспедыцыі ў Сіньцзян.

У 1935 годзе Лю Шэньэ і Чжун Буцю даследавалі флору Аньхоя. У 1936 годзе адбылася экспедыцыя Лю ў Ганьсу і Цынхай. Па вяртанні ў Пекін ён разам з Батанічным інстытутам быў вымушаны пераехаць у Сянь у Шаньсі з прычыны распачатай войны з Японіяй. Лю працягнуў падарожнічаць па паўночным усходзе краіны, займаючыся батанічнымі даследаваннямі. У 1941 годзе інстытут быў перавезены ў Куньмін, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны — вернуты ў Пекін.

У 1950 годзе Лю Шэньэ ўзначаліў паўночна-ўсходнюю сельскагаспадарчую службу, у 1954 годзе стаў выканаўчым дырэктарам Інстытута глебазнаўства Кітайскай акадэміі лясніцтва. Пасля Лю наведваў КНДР, СССР і іншыя краіны.

Лю быў членам першага, другога і трэцяга Усекітайскіх народных сходаў, член Дэмакратычнай лігі. Ён некалькі гадоў працаваў намеснікам мэра Шэньяна, а таксама ў адміністрацыі правінцыі Ляанін.

23 лістапада 1975 года Лю Шэньэ памёр.

Некаторыя навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Liou Tchen-Ngo. Flore illustrée du nord de la Chine. — Peiping, Chine, 1931.  (фр.) (англ.) (кіт.)
  • 劉愼諤. 東北木本植物圖誌. — 1955. — 568 p. (кіт.)
  • 劉愼諤. 東北植物檢索表 = Claves plantarum Chinae Boreali-orientalis. — 1959. — 655 p. (кіт.) (лац.)

Некаторыя віды раслін, названыя ў гонар Лю Шэньэ[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Shen e Liu // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]