Лі Мён Бак
Лі Мён Бак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кар.: 이명박 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Но Му Хён | ||||||
Пераемнік | Пак Кын Хэ | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 снежня 1941[1][2] (82 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | яп.: 月山 明博[3] | ||||||
Бацька | Lee Chung-u[d] | ||||||
Жонка | Кім Юн Ок | ||||||
Дзеці | Лі Су Ён[d], Lee Seung-yeon[d][4] і Lee Si-hyeong[d][5] | ||||||
Веравызнанне | прэсвітэрыянства і пратэстанцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лі Мён Бак (19 снежня 1941, Осака, Японія) — 10-ты прэзідэнт Паўднёвай Карэі. Перад абраннем займаў пасаду мэра Сеула. Член партыі Ханара. Знаходзіўся на чале ўлады з 2008 па 2013 год.
Пачатак жыцця і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У сваёй аўтабіяграфіі «Няма такой рэчы, як міф» Мён Бак сцвярджае, што нарадзіўся ён у карэйскім у той час раёне Накакавачы-гун прэфектуры Осака, Японія (цяпер Хіраноку, горад Осака). Яго японскае імя па пасведчанні аб нараджэнні — Сыкіяма Акіхіра.
У той час яго бацька Лі Чхын У (이 층우) працаваў батраком на японскай жывёлагадоўчай ферме. Яго маці Чхэ Тхэ Уон (채 태원), прэсвітэрыянка, была хатняй гаспадыняй. У Мён Бака тры браты і тры сястры, ён нарадзіўся пятым з сямі дзяцей. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1945 годзе сям’я вярнулася ў родны горад бацькі Похан (Кёнсанбук-до, Паўднёвая Карэя). Падчас Карэйскай вайны сям’я Лі жыла ў галечы, хаця ў Японіі бацька зарабляў досыць, каб адсылаць частку грошай дадому, а таксама запрасіць з Карэі сваіх пляменнікаў для навучання. Цяпер Мён Баку давялося, як і многім іншым дзецям, гандляваць запалкамі і рысавымі роламі ля ваенных баз.
У 1950-х гг. сярэдняя адукацыя была прывілеем. Старэйшы брат быў надзеяй сям’і, таму ў Мён Бака не было бы магчымасці працягваць навучанне, калі б не яго настаўнік, які дапамог яму атрымаць стыпендыю ў Вышэйшую Гандлёвую школу Донджы ў Похане. Там былі начныя заняткі, што дазваляла ўдзень працаваць.
Праз год пасля заканчэння школы Мён-бак паступіў у Карэйскі ўніверсітэт. У сваёй аўтабіяграфіі ён успамінае, як цяжка прыходзілася працаваць, каб жыць і вучыцца ў Сеуле.
Крымінальны пераслед
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 2018 года пракуратура Рэспублікі Карэя абвінаваціла 76-гадовага экс-прэзідэнта ў хабарніцтве, прысваенні сродкаў, злоўжыванні ўладай і запрасіла для яго 20 гадоў калоніі. Былы прэзідэнт не прысутнічаў на слуханні ў знак пратэсту супраць прамога тэлевяшчання са слухання. Лі Мён Бак, стаў чацвёртым паўднёвакарэйскім экс-прэзідэнтам — фігурантам крымінальнай справы.
У кастрычніку 2018 суд горада Сеул прыгаварыў былога прэзідэнта Рэспублікі Карэя Лі Мён Бака па абвінавачванні ў карупцыі і злоўжыванні ўладай да 15 гадоў турмы і штрафу ў памеры 13 млрд карэйскіх вон[6].
Зноскі
- ↑ Lee Myung Bak // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lee Myung-bak // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressian.com/pages/articles/37519?no=37519
- ↑ https://www.docdocdoc.co.kr/news/articleView.html?idxno=59828
- ↑ https://www.hani.co.kr/arti/economy/economy_general/837860.html
- ↑ blr.belta.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэзідэнты Паўднёвай Карэі
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Осацы
- Выпускнікі Універсітэта Джорджа Вашынгтона
- Кавалеры ордэна Залатога арла
- Кавалеры ордэна «Зорка Рэспублікі Інданезіі»
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Ганаровага знака за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры ордэна «Мугунхва»
- Асобы
- Мэры гарадоў Паўднёвай Карэі
- Постаі палітыкі XXI стагоддзя
- Харызматы