Лі Мён Бак
| Лі Мён Бак 이명박 李明博 |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| з 25 лютага 2008 | |||
| Папярэднік: | Но Му Хён | ||
|
|||
| 1 ліпеня 2002 — 30 чэрвеня 2006 | |||
| Партыя: | Ханара | ||
| Адукацыя: | Карэйскі ўніверсітэт | ||
| Дзейнасць: | бізнесмен | ||
| Нараджэнне: | 19 снежня 1941 Осака, Японія |
||
| Бацька: | Лі Чхун У | ||
| Маці: | Чхэ Тхэ Вон | ||
| Жонка: | Кім Юн Ок | ||
| Дзеці: | 1 сын, 3 дачкі | ||
| Аўтограф: | |||
| Узнагароды: |
|
||
Лі Мён Бак (19 снежня 1941 года) - 10-ты прэзідэнт Паўднёвай Карэі. Перад абраннем займаў пасаду мэра Сеула. З'яўляецца членам партыі Ханара.
Пачатак жыцця і адукацыя [правіць]
У сваёй аўтабіяграфіі "Няма такой рэчы, як міф" Мён Бак сцвярджае, што нарадзіўся ён у карэйскім у той час раёне Накакавачы-гун прэфектуры Осака, Японія (цяпер Хіраноку, горад Осака). Яго японскае імя па пасведчанні аб нараджэнні - Сыкіяма Акіхіро.
У той час яго бацька Лі Чхын У (이 층우) працаваў батраком на японскай жывёлагадоўчай ферме. Яго маці Чхэ Тхэ Уон (채 태원), прэсвітэрыянка, была хатняй гаспадыняй. У Мён Бака тры браты і тры сястры, ён нарадзіўся пятым з сямі дзяцей. Пасля Другой сусветнай вайны, у 1945 годзе сям'я вярнулася ў родны горад бацькі Похан (Кёнсанбук-до, Паўднёвая Карэя). Падчас Карэйскай вайны сям'я Лі жыла ў галечы, хаця ў Японіі бацька зарабляў досыць, каб адсылаць частку грошай дадому, а таксама запрасіць з Карэі сваіх пляменнікаў для навучання. Цяпер Мён Баку давялося, як і многім іншым дзецям, гандляваць запалкамі і рысавымі роламі ля ваенных баз.
У 1950-х гг. сярэдняя адукацыя была прывілеем. Старэйшы брат быў надзеяй сям'і, таму ў Мён Бака не было бы магчымасці працягваць навучанне, калі б не яго настаўнік, які дапамог яму атрымаць стыпендыю ў Вышэйшую Гандлёвую школу Донджы ў Похане. Там былі начныя заняткі, што дазваляла ўдзень працаваць.
Праз год пасля заканчэння школы Мён-бак паступіў у Карэйскі ўніверсітэт. У сваёй аўтабіяграфіі ён успамінае, як цяжка прыходзілася працаваць, каб жыць і вучыцца ў Сеуле.
Спасылкі [правіць]
| Папярэднік: Но Му Хён |
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі 2008—н. ч. |
Пераемнік: няма |
Шаблон:Прэзідэнты Паўднёвай Карэі
