Мамадалі Тапівалдыеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мамадалі Тапівалдыеў
Дата нараджэння 20 верасня 1919(1919-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1969(1969-05-06) (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Q12818575?
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Мамадалі Тапівалдыеў (03.09.1919, сяло Пандыган  (узб.)  — 06.05.1969, сяло Західон  (узб.))  — Герой Савецкага Саюза (15.08.1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі на тэрыторыях Магілёўскай і Віцебскай абласцей, камандзір аддзялення разведкі 5-га атрада партызанскай брыгады «Чэкіст», партызанская мянушка «Казбек».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і селяніна ў кішлаку Рыштанскага раёна  (руск.) Ферганскай вобласці Узбекістана. Узбек. Член КПСС з 1945. Скончыўшы пачатковую школу, працаваў паштальёнам, трактарыстам. У Чырвонай Арміі з 1939 года — механік-кіроўца ў 130-м артылерыйскім палку.

З першых дзён вайны трапіў у акружэнне і прабіваўся ў складзе невялікай групы. Апынуўшыся на Кругляншчыне, з канца 1941 года знаходзіўся ў складзе невялікага партызанскага атрада, які ў далейшым стаў буйным злучэннем народных мсціўцаў — брыгадай «Чэкіст». Атрад дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Шклоўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Талачынскага, Аршанскага і Лепельскага раёна.

М. Тапівалдыеў, скончыўшы школу падрыўнікоў, узначаліў аддзяленне разведкі 5-га атрада партызанскай брыгады. Брыгада «Чэкіст» вяла баі з ворагам, ратавала мясцовае насельніцтва ад гібелі і вывазу на катаржныя работы ў Германію. Праводзілі аперацыі на чыгунках Мінск — Орша, Орша — Магілёў. 22 чэрвеня 1942 каля вёскі Дыманова Шклоўскага раёна разбілі атрад карнікаў. 25 мая 1943 нанеслі адначасовы ўдар па варожых гарнізонах у населеных пунктахКлімавічы, Таўкачы, Аўчыненкі Шклоўскага раёна. У жніўні 1943 на чыгуначным участку Магілёў — Латва падарвалі 500 рэек.

М. Тапівалдыеў удзельнічаў ва ўсіх баявых аперацыях, мініраваў масты і дарогі, пусціў пад адхон 19 эшалонаў ворага. У рукапашных баях знішчыў 76 гітлераўцаў, узяў у палон аднаго нямецкага генерала. У атрадзе меў партызанскую мянушку Казбек. Пасля чарговай аперацыі любіў кінжалам выразаць імя Казбек на дрэвах і так пакідаць свой след, тым самым трымаў немцаў у страху. За галаву Казбека гітлераўцы абяцалі 50 тысяч рэйхсмарак.

Пасля вайны вярнуўся на радзіму, працаваў старшынёй калгасу ў Рыштанскім раёне. Трагічна загінуў 6 мая 1969 года.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ажаніўся з дзяўчынай з вёскі Уйрат  (узб.), Рыштанскага раёна Ферганскай вобласці Усманхаджаевай Данахон.

Дзеці : 1 Мамадаліева Мубаракхон (1946—2010) 2 Тапівалдыеў Ахмадалі (1949—2009) 3 Тапівалдыеў Хаміджон (1956—2009) 4 Тапівалдыева Маўлуда (1959 г. н) 5 Тапівалдыеў Хасан (1962 г. н) 6 Тапівалдыева Матлуба (1962 г. н) 7 Тапівалдыеў Фархад (1963 г. н) 8 Тапівалдыеў Кахрамон (1965 г. н.)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза.
  • Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік на Алеі герояў у Круглым, Беларусь
  • Адна з цэнтральных вуліц горада Рыштан названа імем героя.
  • Сярэдняя школа № 27 у Рыштане носіць імя М. Тапівалдыева.
  • Адзін з махалінских сходаў Рыштана названы імем героя.
  • Вёска Пасерава перайменавана ў Тапвалдыеўку.
  • У пгт Круглае Круглянскага раёна імем М. Тапівалдыева названая вуліца.
  • У Круглянскім раёне заснаваны прыз імя М. Тапівалдыева для лепшых аператараў збожжатокаў і экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў.
  • У Талачынскім раёне ў музеі Варанцэвіцкай сярэдняй школы экспануюцца матэрыялы пра М. Тапівалдыева.

Вобраз у кіно[правіць | правіць зыходнік]

1974 — фільм «Незабытая песня»[1] (Узбекфільм) — у галоўнай ролі Рустам Абдулаевіч Сагдулаеў  (руск.). Ва Узбекістане дэманстраваўся пад назвай «Казбек».

У сакавіку 2021 года ў заключны дзень ХІІІ-га Ташкенцкага міжнароднага кінафестывалю «Жамчужына Шаўковага шляху» «Беларусьфільм» і Узбекскае агенцтва кінематаграфіі падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве і пагадненне аб намеры рэалізаваць сумесны праект — поўнаметражны мастацкі фільм з працоўнай назвай «Казбек» (рэжысёр фільма Мухамад Алі Іскандараў  (узб.)).

Святлана Мікалаеўна Дудзюк, старшыня Беларускага культурнага цэнтра «Світанак» у Ташкенце, знайшла старыя публікацыі пра ўзбекскага героя. Даведалася, ці засталіся сваякі, ездзіла туды, дзе жыў легендарны Казбек, сустракалася з яго дзецьмі і ўнукамі, якія захоўваюць памяць пра знакамітага продку. Гэтай сустрэчай зацікавіліся ўзбекскія журналісты, і тэма пашырылася да кінапраекта.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]