Марк Тэрэнцый Варон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марк Тэрэнцый Варон
лац.: Marcus Terentius Varrō
Нараджэнне 116 да н.э.[1]
Смерць 27 да н.э.[1]
Род Terentii Varrones[d]
Бацька невядома
Маці невядома
Жонка Fundania[d]
Дзейнасць пісьменнік, паэт, тэарэтык музыкі, філосаф, старажытнарымскі гісторык, граматык, аналіст, старажытнарымскі ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марк Тэрэнцый Варон (лат. Marcus Terentius Varrō; 116 г. да н. э., Рыеці, Рымская рэспубліка — 27 г. да н. э., Рым, Рымская імперыя) — рымскі вучоны-энцыклапедыст і пісьменнік I стагоддзя да н. э., па месцы нараджэння названы Варон Рэацiнскi. Аўтарытэт Варона як вучонага і арыгінальнага пісьменніка ўжо пры жыцці быў бясспрэчны. Аўтар шматлікіх прац, у тым ліку і мовазнаўчых, многія з якіх не дайшлі да нашагу часу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 116 годзе да н.э. у сабінскай Рэаце. На дзяржаўнай службе прайшоў усе пасады да прэтуры, якую даследчыкі адносяць, як мяркуецца, да вайны Пампея з міжземнаморскімі піратамі (67 год да н.э.). Падчас грамадзянскай вайны ў 49 годзе ваяваў на баку Пампея ў Іспаніі. Па заканчэнні вайны Цэзар дараваў яму і прызначыў начальнікам публічнай бібліятэкі. Пасяліўшыся ў Рыме, Варон канчаткова прысвяціў сябе гістарычным пошукам і літаратурнай дзейнасці, якiя даўно ўжо цікавілі яго. Аднак, з асабістых матываў, Марк Антоній учынiў яму Праскрыпцыю / праскрыпцыі, прычым Варон страціў частку сваёй бібліятэкі і сваю зямлю. З 43 года стаў займацца толькі навуковай працай і літаратурнай дзейнасцю. Працаваў да глыбокай старасці. Некаторыя творы напісаў у васьмідзесяцігадовым узросце.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй асноўнай лінгвістычнай працы — трактаце «Пра лацінскую мову» (з 25 кнігаў якой захавалася толькі 6) ён разглядаў розныя пытанні трох навук — этымалогіі, марфалогіі і сінтаксісу.

Варон вылучаў зыходныя формы назоўнiка (назоўны склон адзіночнага ліку) і дзеяслова (першая асоба адзіночнага ліку ў абвесным ладзе незалежнага стану), адрозніваў словы скланяльныя (зменныя) і нескланяльныя (нязменныя).

На падставе марфалагічнага крытэру, зменнасці або нязменнасці слоў па склонах і часах, ім размяжоўваліся чатыры часціны мовы: назоўнiкi, дзеясловы, дзеепрыметнікі і прыслоўі. Таксама Варону належаць тонкія назіранні пра суадносіны граматычнага роду і біялагічнага полу, ліку прадметнага і граматычнага. Адсутнасць форм множнага ліку ў назоўнікаў, якія маюць значэнне зборнасці або рэчыўнасці, ён тлумачыў асаблівасцю іх семантыкі. Не адмаўляючы наяўнасці анамаліяў у словазмяненні, ён, аднак, меркаваў, што іх не так і шмат.

Варон даказаў наяўнасць у лацінскай мове шостага склону (аблятыву) і паказаў ролю яго паказчыка (канчатка) у вызначэнні тыпу скланення назоўнікаў і прыметнікаў.

«Пра лацінскую мову»:

  • M. Terenti Varronis De Linguae Latinae Quae Supersunt, ed. G. Goetz; F. Schoell, 1910.
  • Издание в серии «Loeb classical library» (под № 333, 334): Varro. On the Latin language. Vol. I (1938). Books V—VII; Vol. II (1938). Books VIII—X.
  • Варрон. О латинском языке. VIII, 1-7, 9-23; IX, 1-5, 37-41, 55-58, 66-67, 91, 93, 94, 96, 99, 108, 109; Х, 3, 7, 9-10, 14-17, 21, 22, 25-31, 33, 51, 53, 54, 56, 58, 60-62, 74, 79, 82, 83. Пер. Я. М. Боровского. — В кн.: Античные теории языка и стиля. М.-Л., Соцэкгиз, 1936, с. 80-83, 94-104, 120.
    • переиздание: СПб.: Алетейя. 1996. С. 85-88, 99-110, 118, 127.
  • Варрон. О латинском языке [отрывок]. / Пер. В. В. Каракулакова // Вопросы теории языкознания. Калинин, 1975. С. 72-87.
  • В серии «Collection Budé» начато издание: Varron. La Langue latine. T. II: Livre VI. Texte établi, traduit et commenté par P. Flobert. XLI, 228 p.

Зноскі

  1. а б M. Terentius (84, Supb. 6.1172ff) Qui. Varro Reatinus // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 29 чэрвеня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя мовазнаўства: вучэбны дапаможнік для філалагічных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / В. І. Рагаўцоў. — Магілёў : МДУ, 2005. — 495, [1] с.60—61
  • Альбрехт М. фон. История римской литературы. / Пер. с нем. — Т. 1. — М.: 2003. — С. 646—670.
  • Сидорович О. В. Анналисты и антиквары: римская историография конца III—I в. до н. э. — М.: РГГУ. 2005. — Гл. 3. «Марк Теренций Варрон и антикварная традиция». — С. 165—273.