Марцін Вальзер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марцін Вальзер
ням.: Martin Walser
Martin walser 01.jpg
Дата нараджэння:

27 сакавіка 1927(1927-03-27) (87 гадоў)

Месца нараджэння:

Васербург

Грамадзянства:

Сцяг Германіі Германія

Род дзейнасці:

пісьменнік, драматург

Гады творчасці:

з 1955 года

Узнагароды:
Шаблон:Орден «Pour le Mérite», Прусія

Марцін Іаганес ВАЛЬЗЕР (Martin Walser; нар. 24 сакавіка 1927, Васербург-на-Бодэн-Зэ, Германія) — нямецкі пісьменнік.

Скончыў Цюбінгенскі ўніверсітэт (1951). Аўтар раманаў «Шлюбы ў Філіпсбургу» (1957), «Палова гульні» (1960), «Адзінарог» (1966), «Па той бок кахання» (1976), «Намаганні душы» (1979), «Прыбой» (1985), «Абарона дзяцінства» (1991), аповесцяў і навел «Хвароба Галістля» (1972), «Лятучы конь» (1978), «Дорле і воўк» (1987), п'ес «Кароткі выезд» (1961) «Дуб і трус» (1962), «Спадар Крот у звышнатуральную велічыню» (1964), «Бойка ў пакоі» (1967) і інш., літаратуразнаўчых прац. Пад уплывам творчасці Б. Брэхта і Ф. Кафкі ў творах у цэнтр увагі ставіць праблему маральных пошукаў, імкнення асобы да самаідэнтыфікацыі ў сучасным свеце. Важнае месца ў раманах і драмах М. І. Вальзера займаюць сацыяльна-крытычныя матывы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Баршчэўскі Л. Вальзер // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.