Марчэла Мальпігі
| Марчэла Мальпігі | |
| іт. Marcello Malpighi | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
30 лістапада 1694 (66 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|
Назвы раслін, апісаных ім, могуць адзначацца скарачэннем «Malpighi»
З пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 г., не лічацца сапраўды апублікаванымі, і ў сучаснай навуковай літаратуры гэта скарачэнне практычна не сустракаецца. |
||
Марчэла Мальпігі (іт. Marcello Malpighi; 10 сакавіка 1628-30 лістапада 1694) — італьянскі біёлаг і ўрач.
Адзін з заснавальнікаў мікраскапічнай анатоміі раслін і жывёл, праводзіў даследаванні ў вобласці гісталогіі, эмбрыялогіі і параўнальнай анатоміі.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1668).
Змест |
Акадэмічная кар'ера [правіць]
У 17 гадоў паступіў у Балонскі ўніверсітэт, скончыў у 1653, атрымаўшы ступень доктара медыцыны.
У 1656 заняў пасаду прафесара ў гэтым універсітэце.
Неўзабаве стаў прафесарам тэарэтычнай медыцыны Пізанскага ўніверсітэта і на тры гады пераехаў у Пізу. У Пізе пазнаёміўся з Джавані Альфонса Барэлі, які аказаў вялікі ўплыў на погляды Мальпігі. Барэлі развіваў ідэі ятрафизікі, разглядаў фізіялагічныя і анатамічныя з'явы з пункту гледжання механікі.
У 1659 Мальпігі вярнуўся ў Балонню, з 1662 па 1666 быў прафесарам універсітэта ў Месіна, затым быў вымушаны вярнуцца назад у Балонскі ўніверсітэт, дзе выкладаў практычную медыцыну да 1691.
У 1691 папа Інакенцій XII запрасіў Мальпігі ў Рым у якасці лекара. Выкладаў медыцыну ў Папскім каледжы.
Навуковыя творы [правіць]
- De Pulmonibus, 1661
- Epistolae Anatomicae de Cerebro ac Lingua, 1665
- De Externo Tactus Organo, 1665
- De viscerum structura exercitatio anatomica, 1666
- De polypo cordis, 1666
- Dissertatio epistolica de bombyce, 1669
- Anatomia Plantarum, 1671
- De Formatione Pulli in Ovo, 1673
- De ovo incubato, 1675
- De Structura Glandularum Conglobatarum, 1689
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.45
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра вучоных-біёлагаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1628 годзе
- Нарадзіліся ў Крэвалькорэ
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1694 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Постаці далінееўскай батанікі
- Постаці італьянскай анатоміі
- Постаці эмбрыялогіі
- Постаці батанікі
- Постаці італьянскай батанікі
- Гісторыя медыцыны
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Выкладчыкі Балонскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта