Марыя Края

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Края
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 верасня 1911(1911-09-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1999(1999-11-21)[1] (88 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Края (алб.: Marie Kraja; 24 верасня 1911, Задар — 21 лістапада 1999 Тырана) — албанская оперная спявачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася у 1911 годзе ў Задары у Каралеўстве Далмацыя, якое пазней увайшло ў склад Аўстра-Венгрыі у каталіцкай сям’і, якая жыла ў невялічкім албанскім раёне ў мяжы горада. З’яўлялася сваячкай Маці Тэрэзы[2][3]. Ва ўзросце шасці гадоў разам з сям’ёй пераехала на этнічную радзіму ў Албанію ў горад Шкодэр. У Албаніі яна пазнаёмілася з нацыянальнымі традыцыямі і албанскай культурай[4].

У 1930 годзе стала займацца спевамі. Музычную адукацыю яна атрымала ў Грацы (Аўстрыя), у філіяле Венскага ўніверсітэта музыкі і выканаўчага мастацтва, скончыла адукацыю ў 1934 годзе. Пасля навучання займалась выкладаннем ў сярэдняй школе ў Шкодары, затым у Педагагічным інстытуце ў Тыране. У Тыране яна стала выступаць у якасці спявачкі з піяністам Танінам Гуразіў. Края прадстаўляла Албанію на «Вечары Нацый» у Вене.

Спяванне Марыі было своеасаблівым, што было абумоўлена невялікім нямецкім уплывам на албанскую мову, што давала дакладнасць фармулёўцы тэкстаў якія яна спявала. У рэпертуары спявачкі былі традыцыйныя гарадскія албанскія песні, якія загучалі па новаму ў выкананні прафесійнай спявачкі. Яна гастралявала разам з албанскай піяністкай Лолай Г’ёка, сумесна з якой яна запісала больш за 300 песень. Нягледзячы на невысокую якасць запісу таго часу, гэтыя фанаграмы запатрабаваны да нашага часу[4].

У 1937 годзе Марыя дала канцэрт ў Бары (Італія), а ў наступным годзе яна выступіла ў Мюнхене (Германія)[5]. У 1938 годзе яна сумесна з Лолай Г’ёка і Тэфтай Ташка-Како арганізавала серыю дабрачынных канцэртаў з мэтай збору грашовых сродкаў на навучанне ў Мілане венгерскага музыканта Крыста Како. У 1939 годзе дала канцэрт у Фларэнцыі[5].

Пасля заканчэня Другой сусветнай вайны Края выкладала ў музычнай акадэміі Іардана Міша, паралельна працягваючы выступаць на опернай сцэне. У 1959 годзе стала салісткай першай албанскай оперы Mrika, кампазітара Прэнка Якава і лібрэціста Лазара Сілікі[5].

Сярод самых вядомых выступленняў спявачкі магчыма вылучыць яе выкананне ў операх Іаланта (опера)Іаланта кампазітара Пятра Чайкоўскага і Прададзеная нявеста кампазітара Бедржыха Сметаны пастаўленых у Нацыянальным тэатры оперы і балета Албаніі.

Памерла ў Тыране ў 1999 годзе. Яна была ўдастоена найвышэйшага прызнання для дзеячаў мастацтваў Албаніі — звання Народнага артыста Албаніі.

Зноскі

  1. а б Marie Kraja // https://pantheon.world/profile/person/Marie_Kraja Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. FBIS Daily Report: East Europe. Foreign Broadcast Information Service. 1989. p. 1. OCLC 16394067. This morning, she paid a visit at the home of Artiste of the People Marije Kraja, a relative, as well as to the house where her mother and sister had lived for a long time. Mother Teresa then visited the No 40 Kindergarten in Tirana ...
  3. Gëzim Alpion (2007). Mother Teresa: Saint or Celebrity?. Routledge. p. 317. ISBN 9780203087510. Albanian Catholic opera singer Marije Kraja, who is also known to have organized their funerals ...
  4. а б Eno Koço (2004). Albanian Urban Lyric Song in the 1930s. Scarecrow Press. pp. 58–61. ISBN 978-0-8108-4890-0.
  5. а б в Robert Elsie (24 December 2012). A Biographical Dictionary of Albanian History. I.B. Tauris. p. 256. ISBN 978-1-78076-431-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • M. Lalaj, Instituti Femnor «Nana Mbretneshë», Tiranë: Qendra Kombëtare e Artit dhe e Kulturës, 2013. fq. 54. ISBN 9789994351909
  • David Cooper, Kevin Dawe: The Mediterranean in music: critical perspectives, common concerns, cultural differences. Scarecrow Press, 2005. ISBN 978-0-8108-5407-9
  • Flori Slatina: Portrete artistesh. Tirana: Gazeta 55, 1999. (alb.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]