Маці Тэрэза
Маці Тэрэза (26 жніўня 1910 года ў Скоп'е — 5 верасня 1997 года ў Калькуце, сапраўднае імя — Агнэс Гонджа Баяджыў) — каталіцкая манашка, якая вяла ў Індыі гуманітарную дзейнасць. З'яўляецца заснавальніцай каталіцкага ордэна Міласэрнасці, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1979). З 2003 года аднесена да ліку блаславёных.
Біяграфія[правіць]
Маці Тэрэза нарадзілася 26 жніўня 1910 года ў македонскім горадзе Скоп'е ў сям'і албанцаў.
У васемнаццаць гадоў яна з'ехала ў Ірландыю, дзе ўступіла ў манаскі ордэн «Ірландскія сёстры Ларэта». У 1931 годзе прыняла пострыг і ўзяла імя Тэрэза ў гонар кананізаванай у 1927 годзе манашкі-кармэліткі Тэрэзы з Лізье, вядомай сваёй дабрынёй і міласэрнасцю.
Неўзабаве ордэн накіраваў яе ў Калькуту, дзе каля 20 гадоў яна выкладала ў жаночай школе святой Марыі. 10 верасня 1946 года яна атрымала дазвол ад кіраўніцтва ордэна дапамагаць бедным і бяздольным Калькуты, а ў 1948 годзе заснавала там манаскую кангрэгацыю «Сёстры місіянеркі Любові», дзейнасць якой была накіравана на стварэнне школ, прытулкаў, бальніц для бедных і цяжкахворых людзей, незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання.
З 1965 года дзейнасць манаскай кангрэгацыі, заснаванай Маці Тэрэзай, пераступіла мяжы Індыі, у цяперашні час яна мае 400 аддзяленняў ў 111 краінах свету і 700 дамоў міласэрнасці ў 120 краінах. Яе місіі, як правіла, дзейнічаюць у раёнах стыхійных бедстваў і эканамічна праблемных рэгіёнах.
У 1973 годзе маці Тэрэза была ўдастоена толькі што заснаванай Тэмплтонаўскай прэміі за прагрэс у рэлігіі - Тэрэза стала яе першым лаўрэатам.
У 1979 годзе маці Тэрэзе была прысуджана Нобелеўская прэмія міру «За дзейнасць у дапамогу спрагненаму чалавеку».
Яна памерла ў 1997 годзе ва ўзросце 87 гадоў. У кастрычніку 2003 года беатыфікавана (прылічаная да ліку блажэнных) Каталіцкай Царквой.
Узнагароды[правіць]
- Індыйскі ордэн «Спадарыня лотаса» (1963)
- У знак прызнання яе апостальскага служэння была ўдастоена першыя ўзнагароды папы рымскага Яна XXIII за мір, якую прыняла з рук Паўла VI (1971)
- Нобелеўская прэмія міру (1979)
- Медаль Свабоды, атрыманая ад Прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана (1985)
- Ганаровы грамадзянін Заграбу (1990).
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1976—2000 |
Бэці Уільямс / Мэйрыд Карыган (1976) • Міжнародная Амністыя (1977) • Анвар Садат / Менахем Бегін (1978) • Маці Тэрэза (1979) • Адольфа Перэс Эсківель (1980) • УВКААНСБ (1981) • Альва Мюрдаль / Альфонса Гарсія Роблес (1982) • Лех Валенса (1983) • Дэсмонд Туту (1984) • УСПЯВ (1985) • Элі Візель (1986) • Оскар Арыяс Санчэс (1987) • МС ААН (1988) • Далай-лама (1989) • Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў (1990) • Аун Сан Су Чжы (1991) • Рыгаберта Менчу (1992) • Нельсан Мандэла / Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1993) • Ясір Арафат / Шымон Перэс / Іцхак Рабін (1994) • Пагуошскія канферэнцыі / Джозеф Ротблат (1995) • Карлуш Белу / Жазэ Рамуш-Орта (1996) • МРСПМ / Джодзі Уільямс (1997) • Джон Х'юм / Дэвід Трымбл (1998) • Урачы без межаў (1999) • Кім Дэ Джун (2000) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|
