Партугальцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Партугальцы
(Portugueses)
Pauliteiros.jpg
Агульная колькасць 14 418 000 (2012 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Portugal.svg Партугалія — 9 872 тыс.

Flag of Brazil.svg Бразілія — 798 тыс.
Flag of France.svg Францыя — 949 тыс.
Flag of Canada.svg Канада — 279 тыс.
Flag of Germany.svg Германія — 162 тыс.
Flag of the United States.svg ЗША — 600 тыс.
Flag of Venezuela.svg Венесуэла — 269 тыс.
Flag of South Africa.svg Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка — 911 тыс.
Flag of Germany.svg Германія — 162 тыс.
Flag of Switzerland.svg Швейцарыя — 92 тыс.

Мова партугальская
Рэлігія каталіцызм
Блізкія этнічныя групы галісійцы, іспанцы, каталонцы

Партуга́льцы (парт.: portugueses) — народ на захаде Пірэнейскага паўвострава, карэннае насельніцтва Партугаліі (9 872 тыс.). У выніку каланіяльнай палітыкі Партугаліі ў мінулым, а таксама з прычыны эканамічнай або палітычнай эміграцыі многія партугальцы жывуць за межамі сваёй радзімы. Найбуйнейшыя партугальскія дыяспары існуюць у Францыі, ПАР, Бразіліі, ЗША, Канадзе і г. д. Агульная колькасць (2012 г.) - 14 418 тыс. чал.[1]

Размаўляюць на партугальскай мове.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Першымі насельнікамі тэрыторыі Партугаліі былі іберыйцы-лузітаны. У VI ст. да н. э. сюды прыйшлі кельты. Пазней яна ўвайшла ў склад Рымскай дзяржавы, у якой вылучалася правінцыя Лузітанія. Рымскае панаванне працягвалася да 409 г. і суправаджалася пашырэннем лацінскай мовы і рымскай культуры. Мяркуецца, што раманса—лацінская мова мясцовага насельніцтва была аднолькавай для Лузітаніі і суседняй Галісіі. Фарміраванню агульных з продкамі галісійцаў рысаў культуры садзейнічала ўваходжанне ў V - VII стст. зямель Паўночнай Партугаліі і Галісіі ў склад дзяржавы свеваў. У 714 г. Лузітанія была захоплена арабамі.

Першапачаткова Партугалія ўзгадвалася як графства ў складзе Галісіі, пакуль падчас Рэканкісты яно не было пераўтворана ў 1139 г. у каралеўства. У 1249 г. партугальскія каралі адваявалі ў арабаў апошнюю частку былой Лузітаніі. Менавіта, жыхары сучаснай Паўднёвай Партугаліі знаходзіліся пад найбольшым уплывам ад арабскай культуры і традыцый. Акрамя мусульман і хрысціян, тут жыло шмат яўрэяў-сефардаў. У 1418 г. партугальцы высадзіліся на Мадэйры, у 1431 г. — на Азорскіх астравах.

Гуртаванне адзінай партугальскай этнічнай супольнасці адбывалася ў жорсткіх умовах Рэканкісты, пазней — рэлігійных ганенняў супраць мусульман і яўрэяў. Значную ролю ў гуртаванні народа і стварэнні развітай супольнай культуры адыгралі Вялікія геаграфічныя адкрыцці, у якіх партугальцы прымалі непасрэдны ўдзел. Выхадцы з розных частак Партугаліі ўдзельнічалі разам у каланізацыі іншых краін свету. У канцы XV - XVII стст. у Партугалію было ўвезена шмат рабоў афрыканскага паходжання, але пазней яны змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. На партугальцаў з Мадэйры і Азорскіх астравоў паўплывалі асобныя групы перасяленцаў з Фландрыі і Італіі, што мігрыравалі сюды ў самым пачатку каланізацыі.

Пра складванне адзінай партугальскай тоеснасці кажа творчасць паэта Луіса дэ Камоэнса, які ў XVI ст. сцвярджаў адзінае паходжанне партугальцаў непасрэдна ад лузітан.[2] У 1580 - 1640 гг. Партугалія ўваходзіла ў склад Іспаніі, хаця захоўвала пэўныя прывілеі. У выніку супольнай барацьбы партугальскіх гараджан і часткі рыцараў супраць іспанскага дамінавання краіна зноў набыла незалежнасць.

Традыцыйная культура[правіць | правіць зыходнік]

Сяляне Мадэйры, 1909 г.

У Партугаліі ўжо ў эпоху высокага сярэднявечча сельская гаспадарка мела пэўную спецыялізацыю. Традыцыйна, існавалі як дробныя сялянскія надзелы, так і буйныя латыфундыі. Апошнія асабліва характэрны для цэнтральных і паўднёвых рэгіёнаў, якія былі далучаны ў выніку Рэканкісты і размяркоўваліся паміж феадаламі. У Новы час асабліва важную ролю пачало адыгрываць вырошчванне садавіны і вінаграду. Партугалія — адзін з сусветных лідараў у вытворчасці моцных чырвоных і сухіх белых він. Адсюль паходзяць партвейн і мадэра. Партугальскія сяляне таксама вырошчваюць грушы, слівы, алівы, цытрусавыя і г. д. Харчовыя культуры — пшаніца, жыта, кукуруза, авёс, бабовыя. Таварная жывёлагадоўля развіта слаба. Механізацыя сельскай гаспадаркі пачалася адносна позна. Да нашых дзён у многіх галінах распаўсюджана ручная праца.

На ўзбярэжжы здаўна займаюцца рыбалоўствам. У Партугаліі доўгі час захоўваўся старажытны тып рыбалоўнага судна, які, як мяркуюць, існаваў ужо ў эпоху Карфагена. Для яго характэрны высока падняты нос, загнуты паўмесяцам. Вясляры размяшчаліся па некалькі чалавек па левым і правым борце. Судна насіла імя загінулага члена экіпажа або першага сына гаспадара. Традыцыйная здабыча партугальскіх рыбакоў — сардзіны, што ловяцца з красавіка да кастрычніка. Рыбакамі працуюць як мужчыны, так і жанчыны.

Пэўны архаізм можна заўважыць і ў партугальскай народнай архітэктуры. Ужо ў часы Рыма на поўначы пераважалі хутарскія і малыя вясковыя паселішчы з двухпавярховымі будынкамі. Першы паверх выкарыстоўваўся для гаспадарчых патрэб, а другі — для жылля. На поўдні паселішчы вялікія, з вулічнай планіроўкай. Сялянскія хаціны ладзілі з гліны, накрывалі саломай, гаспадарчыя і жылыя пабудовы размяшчалі ў лінію. На поўдні таксама шырока распаўсюджаны мураваныя шматпакаёвыя сядзібы, якія ў мінулым належылі выключна прадстаўнікам рыцарскага саслоўя. Улетку выкарыстоўваюцца розныя тыпы сезонных жытлаў.

Народная вопратка надзвычай яркая і разнастайная. Жанчыны носяць шырокія паласатыя або клецістыя спадніцы сая, белыя блузы з доўгімі рукавамі, карсаж, накідкі, хусткі, абутак на абцасах з драўлянай падэшвай. Мужчынскія строі ўключаюць кароткія штаны з гетрамі, кашулю, камізэльку, шырокі пояс і капялюш-самбрэйру.

Партугальская нацыянальная кухня не можа пахваліцца мноствам малочных і мясных страў. Затое партугальцы ядуць шмат рыбы, малюскаў, кальмараў. Найбольш арыгінальная страва — кальмары, запечаныя з шакаладам. Хлеб пякуць крыху кіславаты з пшаніцы або ячменю, да якіх дадаюць жытнёвую муку. Ппулярны розныя віды гародніны, вараныя бабовыя, кукуруза і рыс. Кукурузны суп часам гатуюць з мёдам. Далкатэсы — узбіты яечны жаўток з цукрам, зацукраваныя арэхі і садавіна, булачкі. Акрамя віна п'юць каву і мінеральную ваду.

У Партугаліі шырока адзначаюцца святы ў гонар каталіцкіх святых, падчас якіх арганізуюцца шэсці і карнавалы, феерверкі, тэатральныя відовішчы. Асабліва любімае летняя свята — Сан-Жуан (дзень Святога Яна). Увесну адбываюцца баі быкоў, якія ніколі не скончваюцца смерцю жывёл. Найбольш папулярная гульня — футбол. Партугальцы славяцца спеўным і танцавальным мастацтвам. Распаўсюджаны журботныя спевы фаду, песні-чатырохрадкоўі, а таксама шматлікія прафесійныя спевы (пастуховыя, рачныя і марскія рыбацкія, паломніцкія, студэнцкія і г. д.). Народныя музычныя інструментыгітара, бубен, скрыпка, барабан, дуда.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў — каталікі.

Вядомыя партугальцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Portuguese
  2. The Lusiads (1800-1882). Праверана 31 жніўня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]