Мона Ліза
|
|
|
| Леанарда да Вінчы | |
| Партрэт спадарыні Лізы Джаконда Мона Ліза, 1503—05 |
|
| Ritratto di Monna Lisa del Giocondo | |
| Дошка (таполя), масла. 76,8×53 см | |
| Луўр, Парыж |
«Мона Ліза» («Джаконда»; іт. La Gioconda, фр. La Joconde, поўная назва — Партрэт спадарыні Лізы Джаконды, іт. Ritratto di Monna Lisa del Giocondo) — карціна Леанарда да Вінчы, захоўваецца ў Луўры (Парыж, Францыя), адзін з самых вядомых твораў жывапісу ў свеце, які, як лічыцца, з'яўляецца партрэтам Лізы Герардзіні, жонкі гандляра шоўкам з Фларэнцыі Франчэска дэль Джаконды, твор напісаны каля 1503—1505 гг.
Маладая жанчына выяўлена на фоне загадкавага, фантастычнага крааявіду. Нагрувашчванне скал, вадзяныя патокі, адсутнасць зеляніны ствараюць выразны кантраст у параўнанні са спакойнай трактоўкай мадэлі. Адносіны паміж фігурай і прасторай падаюцца ў амаль няўлоўных пераходах святла і ценю, цёплых і халодных колераў. Тут упершыню быў выкарыстаны прыём, які жывапісец назваў «сфумата», што можна перакласці як «смуга».
Нягледзячы на дакладнасць пластычнага вырашэння, тэхнічную завершанасць партрэта, Леанарда да Вінчы лічыў свой твор незакончаным і працягваў працаваць над ім некалькі гадоў. Гэт твор вельмі паказальны для яго мастацкай канцэпцыі.
Літаратура [правіць]
Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
Гл. таксама [правіць]
| Леанарда да Вінчы | ||
|---|---|---|
| Захаваныя працы | Дабравешчанне • Святы Еранім • Пакланенне вешчуноў • Джынеўра Бенчы • Мадонна з гваздзіком • Мадонна Бенуа • Дама з гарнастаем • Партрэт музыканта • Таемная вячэра • Мадонна ў скалах • Мона Ліза • Святая Ганна • Іаан Хрысціцель | |
| Прыпісваецца Леанарда | Хрышчэнне Хрыста • Мадонна Дрэйфуса • Прыгожая Фераньера • Мадонна Літа • Вакх | |
| Згубленыя працы | Галава Медузы • Конь Леанарда • Мадона з верацяном • Сальватор Мундзі • Леда і лебедзь • Бітва пры Ангіяры | |
| Кодэксы і вынаходствы | Атлантычны кодэкс • Кодэкс аб палёце птушак • Кодэкс Трывульцыё • Вітрувіянскі чалавек | |
| Вынаходствы | Робат Леанарда • Танк Леанарда • Калясцовы пісталет | |
| Біяграфіі і фільмы | Жыццё Леанарда да Вінчы • Код да Вінчы | |