Морган Цвангіраі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Морган Рычард Цвангіраі
англ.: Morgan Richard Tsvangirai
Морган Рычард Цвангіраі
Photo: Harry Wad
сцяг
2-і прэм'ер-міністр Зімбабвэ
з 11 лютага 2009 года
Прэзідэнт: Роберт Мугабэ
Папярэднік: пасада адноўлена
Роберт Мугабэ
 
Партыя: Рух за дэмакратычныя змены
Прафесія: прафсаюзны працаўнік
Веравызнанне: хрысціянін
Нараджэнне: 10 сакавіка 1952(1952-03-10) (62 гады)
Гуту, Паўднёвая Радэзія
Бацька: Чыбвэ Цвангіраі (Chibwe Tsvangirai)
Маці: Лідзія Зваіпа (Lydia Zvaipa)
Жонка: Сьюзен Ньярандза Мхундва

Морган Рычард Цвангіраі (нар.10 сакавіка 1952) — палітык Зімбабвэ, кіраўнік «Руху за дэмакратычныя перамены» (Movement for Democratic Change; MDC).

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Зімбабвэ 29 сакавіка 2008 г. набраў 47,9% галасоў, а дзейны прэзідэнт Роберт Мугабэ - 43,2%.

6 чэрвеня 2008 года быў арыштаваны і пасланы ў паліцэйскае кіраванне Эсігадзіні (40 км на паўднёвы захад ад Булаваё), затым адпушчаны на волю. Раней ён таксама быў затрыманы, але адпушчаны пасля званка прэзідэнта ПАР Таба Мбекі.

11 лютага 2009 прызначаны прэм'ер-міністрам, узначаліўшы кааліцыйны ўрад з прыхільнікамі Мугабэ.

6 сакавіка 2009 аўтамабіль Цвангіраі трапіў у аварыю на трасе ў Харарэ, яго жонка Сьюзен загінула, а сам ён быў шпіталізаваны з траўмамі, якія не прадстаўлялі пагрозы для жыцця.

Папярэднік:
Пасада адноўлена,
(Роберт Мугабэ да 1987)
2-гі Прэм'ер-міністр Зімбабвэ
Coat of arms of Zimbabwe.svg

з 11 лютага 2009
Пераемнік: