Грэчка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Грэчка
메밀.JPG
Грэчка звычайная
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Драсёнакветныя

Сямейства:

Драсёнавыя

Род:

Грэчка

Навуковая назва

Fagopyrum Mill.

ITIS   21281
NCBI   3616

Грэчка (Fagopyrum) — род аднагадовых травяністых раслін, сямейства драсёнавых. Амаль усе віды вырошчваюцца ў якасці сельска-гаспадарчай культуры, зерні грэчкі выкарыстоўваюцца ў якасці крупы. На Беларусі 2 дзікарослыя віды:[1] Fagopyrum esculentum і Fagopyrum tataricum.

Прадстаўнікі роду дасягаюць вышыні 1,5 м. Квіце ў канцы лета, кветкі маюць белую або ружовую афарбоўку.

Змест

Гісторыя культуры [правіць]

Радзімай грэчкі з'яўляецца Паўднёва-усходняя Азія, адкуль магчыма, каля 6000 гадоў да н.э. распаўсюдзіўся на Цэнтральную Азію і Тыбет, а затым на Блізкі Усход і ў Еўропу. Адамашванне хутчэй за ўсё, адбылося ў заходнім рэгіёне Кітая — Юньнань.

Грэчка была адной з самых ранніх культур, якую завезлі еўрапейцы ў Паўночную Амерыку. Кругасветнае распаўсюджванне было завершана ў 2006 годзе, калі некаторыя віды грэчкі распрацаваныя ў Канадзе былі пасаджаны ў Кітаі.

У прамысловасці [правіць]

Сто гадоў назад Расія была сусветным лідарам у вобласці вытворчасці грэчкі. Раёны гадоўлі ў рускай імперыі былі ацэнены ў 6,5 млн акраў (26000 км²), за ёй шла Францыя (0,9 млн акраў; 3500 км²). У 1970 г. Савецкі Саюз вырасціў прыкладна 4,5 млн акраў (18000 км²) грэчкі.

Краіны-лідэры [правіць]

Становішча на 2005 год.

Гл. таксама [правіць]

Зноскі