Мюфідэ Ільхан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мюфідэ Ільхан
турэцк.: Müfide İlhan
Нараджэнне 11 лютага 1911(1911-02-11)
Смерць 2 лютага 1996(1996-02-02) (84 гады)
Партыя
Дзейнасць палітык, педагог
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мюфідэ Ільхан (турэцк.: Müfide İlhan; 19 лютага 1911, Мерсін — 2 лютага 1996, Бодрум) — турэцкі педагог і дзяржаўны дзеяч. Першая жанчына-мэр Турцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мюфідэ Ільхан нарадзілася 11 лютага 1911 года[1] у Мерсіне. Яе бацька Мустафа Назіф быў армейскім афіцэрам, маці Эмінэ — хатняй гаспадыняй. Калі Мюфідэ было чатыры гады, яе бацька загінуў падчас аднаго з баёў Дарданэльскай аперацыі. Палкаводзец Феўзі Чакмак прыходзіўся Мюфідзе дзядзькам, ён быў братам яе бацькі[2]. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Мерсін на кароткі час быў акупаваны французскай арміяй, таму Мюфідэ Ільхан завяршыла сваю пачатковую адукацыю ў Анкары. Пасля вызвалення Стамбула Мюфідэ скончыла там школу для дзяўчынак. У 1928 годзе яна скончыла педагагічны ліцэй. Затым працавала настаўніцай у Стамбуле.

Мюфідэ Ільхан выйшла замуж за доктара Фарука Ільхана. У шлюбе ў іх нарадзілася сямёра дзяцей. Пара часта ездзіла па гарадах Турцыі, затым вучыліся ў Берліне. У 1937 Мюфідэ і Фарук ільханы вярнуліся ў Турцыю, але затым зноў пакінулі яе. Фарук Ільхан атрымаў прапанову выкладаць у медыцынскай школе пры Кабульскім універсітэце ў Афганістане, таму муж і жонка адправіліся туды. Таксама Мюфідэ і Фарук Ільханы ездзілі па Іраку, там яны здзейснілі воднае падарожжа з Басры да Карачы. У 1945 годзе муж і жонка хацелі вярнуцца ў Турцыю, але паколькі з-за вайны паездка па моры была немагчымай, яны вярнуліся, праехаўшы праз Іран на машыне. Пасля вяртання ў Турцыю ў 1946 годзе муж і жонка заняліся палітыкай[3].

У 1950 годзе на ўсеагульных выбарах перамагла Дэмакратычная партыя, перапыніўшы 27-гадовае праўленне Рэспубліканскай народнай партыі. Мюфідэ Ільхан балатавалася ад Дэмакратычнай партыі ў кіраўніка Мерсіна і перамагла, стаўшы першай жанчынай-мэрам у гісторыі Турцыі, дзякуючы чаму Мюфідэ атрымала шырокую вядомасць.

У 1951 годзе Мюфідэ Ільхан сышла з пасады мэра і выйшла з партыі.

У 1968—1981 гадах Мюфідэ Ільхан выкладала ў Германіі, навучаючы турэцкіх імігрантаў. Таксама яна працавала ў шэрагу дабрачынных арганізацый і аказвала дапамогу бальніцам і дому састарэлых у Мерсіне.

Зноскі

  1. Kudret Ünal:Müfide İlhan, Tarsus Belediyesi Kültür Yayınları, Tarsus, 2013 ISBN 978-605-62343-9-2,p.11
  2. MÜfide İlhan(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2019. Праверана 16 мая 2022.
  3. İçel Sanat Kulübü dergisi, 175, Abdullah Ayan: Bilinmeyen Müfide İlhan