Мікалай Аляксандравіч Сямашка
Мікалай Аляксандравіч Сямашка | |
---|---|
руск.: Николай Александрович Семашко | |
Нараджэнне |
8 (20) верасня 1874 |
Смерць |
18 мая 1949[1] (74 гады) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | урач |
Навуковая дзейнасць | |
Навуковая сфера | медыцына і палітыка |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Аляксандравіч Сяма́шка[2] (руск.: Николай Александрович Семашко; 8 (20) верасня 1874 — 18 мая 1949) — урач, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяч, адзін з арганізатараў сістэмы аховы здароўя ў СССР. Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Акадэміі педагагічных навук РСФСР (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Лівенская Ялецкага павета Арлоўскай губерні (у сучасным Задонскім раёне Ліпецкай вобласці Расіі) у сям’і настаўніка. У 1891 годзе скончыў Ялецкую мужчынскую гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта.
У 1893 годзе стаў членам марксісцкага гуртка. У 1895 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху быў арыштаваны, адлічаны з універсітэта без права аднаўлення і сасланы на радзіму пад паліцэйскі нагляд. Пасля скачэння тэрміна ссылкі спрабаваў аднавіцца на вучобу ў Маскоўскім універсітэце, але яму было адмоўлена. Працягваць вучобу дазволілі толькі ў Казанскім універсітэце, медыцынскі факультэт якога М. Сямашка скончыў у 1891 годзе. Працаваў урачом у Арлоўскай і Самарскай губернях[3]. У 1904 годзе пераехаў у Ніжні Ноўгарад, працаваў земскім урачом[4]. Працаваў у Ніжагародскім камітэце РСДРП[3]. У 1905 годзе быў адным з арганізатараў забастоўкі на Сормаўскім заводзе, кіраваў работай атрадаў, якія аказвалі медыцынскую дапамогу паўстанцам[4]. Быў зноў арыштаваны.
У эміграцыі[правіць | правіць зыходнік]
У 1906 годзе М. А. Сямашка эміграваў у Швейцарыю, жыў у Жэневе, дзе сустрэўся з У. І. Леніным. У жніўні 1907 года ў якасці дэлегата ад жэнеўскай бальшавіцкай арганізацыі прымаў удзел у Штутгарцкімі кангрэсе Другога Інтэрнацыянала[3]. У 1908 гозе разам з бальшавісцкім цэнтрам пераехаў у Парыж, дзе (да 1910 года) працаваў сакратаром Замежнага бюро ЦК РСДРП, прымаў удзел у рабоце Партыйнай школы ў горадзе Ланжумо (1911)[3]. У 1912 годзе выступаў з дакладам на 6-й (Пражскай) Усерасійскай канферэнцыі РСДРП. З пачаткам Балканских войнаў 1912—1913 гадоў М. А. Сямашка выехаў у Сербію па запрашэнні Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, працаваў галоўным урачом шпіталя ў горадзе Парачын[5]. У пачатку Першай сусветнай вайны быў інтэрніраваны ў час акупацыі Сербіі балгарскімі войскамі, атрымаў дазвол ад Міністэрства аховы здароўя Балгарыі займацца медыцынскай практыкай[5].
Кастрычніцкая рэвалюцыя і савецкі перыяд[правіць | правіць зыходнік]
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі М. А. Сямашка вярнуўся ў Расію. У верасні 1917 года быў абраны старшынёй Пятніцкая раённай ўправы Масквы[3][5] (ад фракцыі бальшавікоў[3]). Прымаў удзел у падрыхтоўцы Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Маскве, арганізаваў медыцынскую дапамогу ўдзельнікам паўстання[3][4][6]. Пасля рэвалюцыі працаваў загадчыкам медыка-санітарнага аддзялення Массавета, з 11 ліпеня 1918 года да 25 студзеня 1930 года[5] займаў пасаду Народнага камісара аховы здароўя РСФСР. Адначасова ў 1922—1949 гадах загагадчык кафедры сацыяльнай гігіены 1-га МДУ (з 1930 года — 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут). У 1923—1926 гадах займаў пасаду старшыні Дзіцячай камісіі пры Прэзідыуме ЦВК. Галоўны рэдактар першага выдання «Вялікай медыцынскай энцыклапедыі» (1928—1936). Прымаў удзел у стварэнні Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), быў членам яе прэзідыума. З 1945 года займаў пасаду дырэктара Інстытута школьнай гігіены Акадэміі педагагічных навук РСФСР, з 1947 года — дырэктара Інстытута арганізацыі аховы здароўя і гісторыі медыцыны Акадэміі медыцынскіх наук СССР.
Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
М. А. Сямашку належаць працы ў галіне сацыяльнай гігіены, грамадскага хачавання, арганізацыі сістэмы аховы здароўя. Пад яго кіраўніцтвам праводзіліся мерапрыемствы па барацьбе з эпідэміямі, створана сістэма аховы мацярынства і дзяцінства. Аўтар праектаў найважнейшых дэкрэтаў ЦВК у галіне аховы здароўя, ініцыятар стварэння сеткі дзіцячых і жаночых кансультацый, туберокулёзных і венерычных дыспансераў, дыспансераў па барацьбе з прафесійнымі захворваннямі[5]. Ініцыятьар стварэння Цэнтральнай медыцынскай бібліятэкі (1918), Дома вучоных (1922) у Маскве[3]. З 1923 года займаў пасаду старшыні Вышэйшага савета па справах фізічнай культуры і спорту, у 1940—1949 гадах — старшыні Усесаюзнага гігіенічнага таварыства. Дэлегат X, XII—XVI з’ездаў УКП(б)[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Леніна (1944)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Медалі і граматы
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У гонар М. А. Сямашкі названы шэраг медыцынскіх устаноў і арганізацый, вуліц у розных гарадах, астэроід (4811) Сямашка. У 1964 годзе Пошта СССР выпусціла пашовую марку ў гонар М. А. Сямашкі.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Семашко Николай Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з ВСЭ 1976.
- ↑ а б в Николай Александрович Семашко. Врач и революционер (руск.) // Сайт Курскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- ↑ а б в г д Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- ↑ К дню рождения Н. А. Семашко (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сяма́шка Мікалай Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 343. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сема́шко Николай Александрович / Петров Б. Д. // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 224. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Хабриев Р. У., Егорышева И. В., Шерстнева Е. В. Николай Александрович Семашко — первый народный комиссар здравоохранения России // Проблемы социальной гигиены, здравоохранения и истории медицины, 2018, 26(3), с. 164—168.{ref-ru}}
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Николай Александрович Семашко. Врач и революционер (руск.) // Сайт Курскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- К дню рождения Н. А. Семашко (руск.) // Сайт НДІ арганізацыі аховы здароўя і медыцынскага менеджменту
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Ялецкім павеце
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены КПСС
- Бальшавікі
- Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Імператарскага Казанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі 1-га МДМУ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Асобы
- Медыкі СССР
- Народныя камісары СССР
- Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі
- Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Дэпутаты Маскоўскага гарадскога савета
- Дэлегаты VI з’езда РСДРП
- Дэлегаты X з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XIII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XIV з’езда УКП(б)
- Дэлегаты XV з’езда УКП(б)
- Дэлегаты XVI з’езда УКП(б)
- Асобы на марках