Мішэль дэ Мантэнь
| Мішэль дэ Мантэнь | |
| Michel de Montaigne | |
| Імя пры нараджэнні: |
Мішэль Экем дэ Мантэнь (Michel Eyquem de Montaigne) |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: |
замакрэў Мантэнь (Сен-Мішэль-дэ-Мантэнь) |
| Дата смерці: |
13 верасня 1592 (59 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Род дзейнасці: |
французскі пісьменнік і філосаф-гуманіст эпохі Адраджэння |
Мішэ́ль дэ Мантэ́нь (фр.: Michel de Montaigne; поўнае імя — Мішэ́ль Эке́м дэ Мантэ́нь, фр.: Michel Eyquem de Montaigne; 28 лютага 1533, замак Мантэнь у Сен-Мішэль-дэ-Мантэнь — 13 верасня 1592, Бардо) — французскі пісьменнік і філосаф эпохі Адраджэння, аўтар кнігі «Вопыты».
Біяграфія [правіць]
Мантэнь нарадзіўся ў фамільным замку ў горадзе Сен-Мішэль-дэ-Мантэнь (Дардонь) зблізку Перыгё і Бардо. Яго бацька, удзельнік Італьянскіх войн П'ер Эйкем (атрымаў арыстакратычны тытул «дэ Мантэнь») быў у свой час мэрам Бардо; памёр у 1568. Маці — Антуанэта дэ Лопез, з сям'і заможных арагонскіх яўрэяў. У раннім дзяцінстве Мішэль выхоўваўся па ліберальнай-гуманістычнай педагагічнай методыцы бацькі — яго настаўнік, немец, зусім не валодаў французскай мовай і размаўляў з Мішэлем выключна на латыні.
Падчас гугеноцкіх войн Мантэнь часта выступаў як пасрэднік паміж абодвума бакамі, яго аднолькава паважалі кароль-каталік Генрых III і пратэстант Генрых Наварскі.
У 1565 Мантэнь жаніўся, атрымаўшы вялікі пасаг. Пасля смерці бацькі ў 1568 г. ён атрымаў у спадчыну радавы маёнтак Мантэнь, дзе і пасяліўся ў 1571, пасля таго як прадаў сваю судзейскую пасаду і выйшаў у адстаўку. У 1572 г., ва ўзросце 38 гадоў Мантэнь пачынае пісаць свае «Вопыты» (першыя дзве кнігі апублікаваны ў 1580 г.). Яго блізкім сябрам быў філосаф Эцьен дэ Ла Баэсі, аўтар «Разваг пра добраахвотнае рабства», некаторыя часткі з якіх Мантэнь уключыў у свае «Вопыты». У 1580—1581 г. пісьменнік падарожнічаў па Швейцарыі, Германіі, Аўстрыі і Італіі. Уражанні ад гэтага падарожжа адлюстраваны ў дзённіку, апублікаваным толькі ў 1774 г.
Пісьменнік сканаў 13 верасня 1592 г. падчас імшы.
Літаратура [правіць]
- Lazard M. Michel de Montaigne, biographie. — P.: Fayard. — 2002. ISBN 2-213-61398-2
- Dictionnaire de Michel de Montaigne. Dirigé par Ph. Desan. — P.: Champion. — 2004. — ISBN 2-7453-1142-5.
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1533 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Дардонь
- Памерлі 13 верасня
- Памерлі ў 1592 годзе
- Памерлі ў Бардо
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла, Францыя
- Пісьменнікі Францыі
- Франкамоўныя Пісьменнікі
- Пісьменнікі XVI стагоддзя
- Абаліцыяністы Францыі
- Эсэісты Францыі
- Постаці французскай філасофіі
- Постаці філасофіі XVI стагоддзя
- Падарожнікі Францыі
- Падарожнікі XVI стагоддзя
- Рэнесансныя гуманісты