Эльбурс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Эльбурс | |
Дэмавенд |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
|
|
|
Эльбу́рс — горы на поўначы Ірана, каля паўднёвага ўзбярэжжа Каспійскага мора.
Утвараюць паўночную ўскраіну Іранскага нагор'я. Даўжыня каля 900 км. Некалькі паралельных хрыбтоў з пераважнымі вышынямі 2000—3000 м, найбольшая — 5604 м (вулкан Дэмавенд — вышэйшы пункт Ірана). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, Дэмавенд — з андэзітавых лаў. Вяршынныя паверхні выраўнаваныя, схілы стромкія. Эльбурс прарэзаны скразной цяснінай р. Сефідруд. На паўночных схілах — густыя шыракалістыя лясы, на паўднёвых — ксерафітныя хмызнякі.
Цэнтральнаэльбурскі нацыянальны парк, некалькі заказнікаў.
Літаратура [правіць]
- Эльбурс // БелЭн у 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Ірана. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |