Неметалы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Неметал (мн. лік «неметалы») — простыя рэчывы, якія не валодаюць пластычнасцю, металічным бляскам, дрэнныя праваднікі электрычнага току і цяпла. Да Н. належаць 22 элемента.

У нармальных умовах знаходзяцца ў газападобным стане: вадарод, азот, кісларод, фтор, хлор і інертныя газы, у вадкім — бром, у цвёрдым — бор, вуглярод, крэмній, фосфар, сера, мыш'як, селен, тэлур, ёд, астат.

Атамы інертных газаў хімічна амаль неактыўныя, іншыя Н. вызначаюцца высокай электраадмоўнасцю і, далучаючы электроны, утвараюць простыя аніёны (напрыклад, Cl-, O2-) або, разам з іншымі элементамі, складаныя (напрыклад, SO42-, PO43-). Большасць аксідаў Н. мае кіслотны характар і ім адпавядаюць кіслародзмяшчальныя кіслоты.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Толькі два Н. — вуглярод і сера былі вядомыя ў старажытнасці. У 13 ст. быў атрыманы ў свабодным выглядзе мыш'як, у 17 ст. — вадарод і фосфар; у канцы 18 ст. — кісларод, азот, хлор, тэлур; у 1-й палове 19 ст. — бром, ёд, селен, крэмній, бор. Атрымаць у свабодным выглядзе фтор і ізаляваць інертныя газы здолелі толькі ў канцы 19 ст. Астат атрыманы штучна ў 1940 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Групы хімічных элементаў