Оскар Айзек
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Оскар Айзек Эрнандэс Oscar Isaac Hernandez |
|
| Дата нараджэння: | 5 студзеня 1980 (33 года) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Гватэмала |
| Прафесія: | акцёр |
| Кар'ера: | 2002 — цяперашні час |
| IMDb: | ID 1209966 |
О́скар А́йзек Эрна́ндэс (англ.: Oscar Isaac Hernandez, нарадзіўся 5 студзеня 1980) — гватэмальска-амерыканскі акцёр.
Змест |
Асабістае жыццё [правіць]
Оскар Айзек нарадзіўся ў Гватэмале, яго бацька — кубінец Оскар Г. Эрнандэс, маці — гватэмалка. Айзек рос у Маямі, штат Фларыда.[1][2] У Айзека таксама французскія і іншыя еўрапейскія карані. У Маямі ён гуляў на сола-гітары і быў вакалістам у сваёй групе «The Blinking Underdogs».
Кар'ера [правіць]
Айзек скончыў Джульярдскую школу ў 2005 годзе. Яго першай значнай роляй была роля Ісака ў фільме «Гісторыя Ражства (англ.)». Ён таксама атрымаў невялікія ролі ў фільмах «Усё аб Бенджамінах (англ.)» і «Чэ». Айзек з'явіўся ў тэлесерыяле «Закон і парадак: Злачынны намер (англ.)».
Фільмаграфія [правіць]
- Усё аб Бенджамінах (англ.) (2002) — Франчэска
- Закон і парадак: Злачынны намер (англ.) (тэлесерыял)
- Гісторыя Ражства (англ.) (2006) — Іосіф
- Усё жыццё перад вачамі (2007)
- Чэ (2008) — перакладчык
- Сукупнасць хлусні (2008) — Басам
- Агора (2009) — Арэст
- Балібо (2009) — Жазэ Рамуш-Орта
- Робін Гуд (2010) — кароль Іаан
- Забаронены прыём (2011) — Блю
- Драйв (2011)
- Мы. Верым у каханне (2011) - Яўгеній Каўпакоў
Зноскі
Спасылкі [правіць]
- Oscar Isaac(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Гэта пачатак артыкула пра акцёра або актрысу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |