Майкл Дуглас
| Майкл Дуглас Michael Douglas |
|
| Майкл Дуглас у 2011 годзе. | |
| Імя пры нараджэнні: | Майкл Керк Дуглас |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 25 верасня 1944 (68 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Нью-Брансуік(англ.) бел., штат Нью-Джэрсі, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | акцёр, кінапрадзюсар |
| Кар'ера: | з 1954 года |
| Кірунак: | драма, трылер, дакументальны |
| IMDb: | ID 0000140 |
Майкл Кірк Ду́глас (англ.: Michael Kirk Douglas; нарадзіўся 5 верасня 1944, Нью-Брансвік, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар, паходзіць з беларускіх яўрэяў[1].
Змест |
Ранняе жыццё [правіць]
Сын акцёра Кірка Дугласа і бермудскай актрысы Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мелвіла Дыла і Рут Рапальі Нейльсан. Скончыў прэстыжную Іглбрукскую Школу ў Дырфілдзе, штат Масачусетс, і Чоэт Розмэры Гол ва Уолінгфордзе, штат Канектыкут. У 1968 скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.
Кар’ера [правіць]
Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым яго поспехам быў серыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 1972—1976. У 1975 ён як прадзюсар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, які скончыўся толькі ў 1984, калі Дуглас зняўся ў фільме «Раман з камнем».
Сусветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсць», што выйшаў на экраны ў 1987. У 1988 ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Гордана Гека ў фільме «Уол-Стрыт». Найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 атрымаў Крыштальны Глобус на Міжнародным Кінафестывалі ў Карлавых Варах.
Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасля якога Дуглас тры гады не з'яўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных акцёраў ЗША.
Асабістае жыццё [правіць]
20 сакавіка 1977 Майкл Дуглас ажаніўся з Даендрай Люкер. 13 снежня 1978 года ў іх нарадзіўся сын Кэмеран. У 2000 Майкл і Даендра развяліся, і 18 лістапада 2000 Дуглас ажаніўся з валійскай актрысай Кэтрын Зетай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дылана Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зету (нарадзілася 20 красавіка 2003).
Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраення. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супраць біялагічнай, хімічнай і ядзернае зброі. У 1998 стаў Паслом Міру ААН. Дуглас з'яўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнай Партыі ЗША.
Крыніцы [правіць]
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Майкл Дуглас
Афіцыйная старонка Майкла Дугласа(англ.)
| Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю | |
|---|---|
|
Генры Фонда (1981) · Бен Кінгслі (1982) · Роберт Дзюваль (1983) · Ф. Мюрэй Абрахам (1984) · Уільям Хёрт (1985) · Пол Ньюман (1986) · Майкл Дуглас (1987) · Дасцін Хофман (1988) · Дэніел Дэй-Льюіс (1989) Джэрэмі Айранс (1990) · Энтані Хопкінс (1991) · Аль Пачына (1992) · Том Хэнкс (1993) · Том Хэнкс (1994) · Нікалас Кейдж (1995) · Джэфры Раш (1996) · Джэк Нікалсан (1997) · Раберта Беніньі (1998) · Кевін Спейсі (1999) · Расел Кроу (2000) Поўны спіс ·(1928—1940) ·(1941—1960) ·(1961—1980) ·(1981—2000) ·(2001 — цяперашні час) |
| Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю — драма | |
|---|---|
|
Генры Фонда (1981) • Бен Кінгслі (1982) • Роберт Дзюваль (1983) • Ф. Мюрэй Абрахам (1984) • Джон Войт (1985) • Боб Хоскінс (1986) • Майкл Дуглас (1987) • Дасцін Хофман (1988) • Том Круз (1989) • Джэрэмі Айранс (1990) • Нік Нолці (1991) • Аль Пачына (1992) • Том Хэнкс (1993) • Том Хэнкс (1994) • Нікалас Кейдж (1995) • Джэфры Раш (1996) • Пітэр Фонда (1997) • Джым Керы (1998) • Дэнзел Вашынгтан (1999) • Том Хэнкс (2000) Поўны спіс · (1943—1960) · (1961—1980) · (1981—2000) · (2001 — цяперашні час) |