Оскар Уайльд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Оскар Уайльд

О́скар Фі́нгал О'Фла́эрці Уілс Уайльд (англ.: Oscar Fingal O’Flahertie Wills Wilde; 16 кастрычніка 1854 — 30 лістапада 1900)  — англійскі пісьменнік і крытык, адзін з самых вядомых драматургаў позняга Віктарыянскага перыяду; прадстаўнік дэкадэнцтва.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1879).

Лонданскі дэндзі, які быў пазней асуджаны за «непрыстойныя паводзіны» (гомасексуалізм) і пасля двух гадоў турмы і выпраўленчых работ з'ехаў у Францыю, дзе жыў у галечы пад змененым імем і прозвішчам.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у 1876. У зборніку «Вершы» (1881) блізкі да французскіх імпрэсіяністаў, імкнуўся да сінтэзу паэзіі, музыкі і жывапісу. Аднавіў жанр літаратурна-філасофскай казкі (зборнікі «Шчаслівы прынц», 1888; «Гранатавы домік», 1891), паставіўшы ў цэнтр праблемы стасункаў мастацтва і рэчаіснасці, ролі фантазіі, пакут і міласэрнасці. Аўтар паэмы «Равена» (1878), трагедый «Герцагіня Падуанская» (1883), «Саламея» (1893; на яе аснове напісана аднайменная опера Р. Штрауса, 1905). У камедыях «Веер лэдзі Уіндэрмір» (паст. 1892), «Ідэальны муж», «Як важна быць сур'ёзным» (абедзве паст,, 1895) праявіў сябе як майстар парадокса, знаўца псіхалогіі і свецкага жыцця. У кнізе эсэ «Задумы» (1891) выклаў канцэпцыю эстэтызму, дэкларуючы прымат мастацтва над рэчаіснасцю і непадуладнасць яго законам абмежаванай маралі. Мастацкай ілюстрацыяй тэорыі О. Уайльда і вяршыняй яго творчасці стаў сацыяльна-філасофскі раман «Партрэт Дарыяна Грэя» (1891), у якім сцвярджаў абсалютную перавагу мастацтва над жыццём і адначасова абвяргаў ідэю незалежнасці прыгажосці ад маралі. Стылістыка рамана адзначана спалучэннем рыс рэалізму, імпрэсіянізму, неарамантызму. Позняя творчасць Оскара Уайльда нясе адбітак перажытай ім асабістай трагедыі — турэмнага зняволення («Балада Рэдынгскай турмы», 1898, і інш.).

На беларускую мову паасобныя творы О. Уайльда пераклаў М. Дуброўскі.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Балада Рэдынгскай турмы / Пер. М. Дуброўскага. Мн., 1926.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сініла Г. Уайльд // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн,, 2003.
  • Эллман Р. Оскар Уайльд пер англ.
Commons