Трагедыя
Траге́дыя (стар.-грэч. τραγῳδία, tragōdía, літаральна — «казліная песня», ад τράγος, tragos — «казёл» и ᾠδή, ōdè — «песня») — жанр мастацкага твора, заснаваны на развіцці падзей, якое носіць, як правіла, непазбежны характар і абавязкова прыводзіць да катастрафічнага для персанажаў зыходу, часта напоўнены патэтыкай; від драмы, процілеглы камедыі.
Трагедыя адзначана суровай сур'ёзнасцю, адлюстроўвае рэчаіснасць найбольш завострана, як згустак унутраных супярэчнасцяў, выкрывае найглыбейшыя канфлікты рэальнасці ў максімальна напружанай і насычанай форме, якая знаходзіць значэнне мастацкага сімвала; не выпадкова большасць трагедый напісана вершамі.
Паняцце "трагедыя" звязана са спевамі сатыраў (у грэчаскай міфалогіі казланогія істоты), вобразы якіх выкарыстоўваліся ў рэлігійных абрадах старажытнай Грэцыі ў гонар бога Дыяніса.
Літаратура[правіць]
- Літературознавчий словник-довідник, Р. Т. Гром'як, Ю. І. Ковалів та ін. — Київ: Видавництво «Академія», 1997. — с. 691—692
| Тэатральныя кірункі | ||
|---|---|---|
| Тэатр | ||
| Музычны тэатр | ||
| Жанры |
Драма • Камедыя • Трагедыя • Трагікамедыя • Меладрама |
|
| Тэатральныя школы | ||
| Кірункі ў тэатры | ||
| Разнавіднасці тэатра | ||
| Камерны тэатр | ||
| Рознае | ||