Пазіфеэ, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Пазіфеэ (ад стар.-грэч.: Πασιθέα) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXXVIII.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў знойдзены 11 снежня 2001 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 6. У жніўні 2003 года спадарожніку афіцыйна была дадзена назва Пазіфеэ, імя адной з грэчаскіх харыт.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Пазіфеэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.004.000 км за 719 дзён, 10 гадзін і 34 хвіліны. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2675. Нахіл рэтраграднай арбіты 165,138 °. Належыць да групы Кармэ.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Пазіфеэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³, бо спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,2 m.