Алесь Віктаравіч Бяляцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Алесь Бяляцкі)
Перайсці да: рух, знайсці
Алесь Бяляцкі
Alaksandr Bialacki.jpg
Алесь Бяляцкі ў Варшаве, 14.01.2011
Дата нараджэння: 25 верасня 1962({{padleft:1962|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (51 год)
Месца нараджэння: пасёлак Вяртсіля, Сартавальскі раён, Карэлія, Расійская СФСР
Дата смерці:
Грамадзянства: Беларусь
Род дзейнасці: Праваабарончая
Бацька: Віктар Усцінавіч Бяляцкі (19282011)
Маці: Ніна Аляксандраўна
Жонка: Наталля Пінчук
Дзеці: Сын Адам Алесевіч Бяляцкі
Лагатып ВікіСховішча Алесь Бяляцкі на Вікісховішчы

Алесь Віктаравіч Бяля́цкі (нар. 25 верасня 1962) — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Карэліі ў беларускай сям'і. Скончыў сярэднюю школу №5 г. Светлагорска, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі[1].

У 1986 быў адным са стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым — старшынём гэтай арганізацыі[1]. У 1988 выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралог Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронту. У 1990 выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады. Дэпутат Мінскага гарсавета (1992—96).

З 1989 па 1998 дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. З 1997 кіруе праваабарончым цэнтрам «Вясна».

У сакавіку 2006 года Вацлаў Гавел уручыў Алесю Бяляцкаму прэмію Homo Homini за праваабарончую дзейнасць. У тым жа годзе А. Бяляцкі быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру[2]. У 2007 быў абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (The International Federation for Human Rights, FIDH)[3]. Ганаровы грамадзянін г. Генуя (Італія).

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011 г. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на яго рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Мінску Літва і Польшча. Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабавалі ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.[4] Алесь Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21.6.2014.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]