Махатма Гандзі
| Махатма Гандзі Махандас Карамчанд Гандзі |
|
| Імя пры нараджэнні: | Махандас Карамчанд Гандзі |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 2 кастрычніка 1869 |
| Дата смерці: | 30 студзеня 1948 (78 гадоў) |
Махандас Карамчанд Гандзі (дэванагары: मोहनदास करमचन्द गांधी, 2 кастрычніка 1869 — 30 студзеня 1948), вядомы як Махатма Гандзі — адзін з кіраўнікоў і ідэолаг нацыянальна-вызваленчага руху Індыі. Яго філасофія ненасілля (сат'яграха) аказала ўплыў на нацыянальныя і міжнародныя рухі прыхільнікаў мірных перамен.
Паходзіў з варны вайш'яў, з сям'і, якая мела мясцовы палітычны ўплыў (бацька быў галоўным міністрам Парбандара). Атрымаў адукацыю ў Вялікабрытаніі. З 1893 працаваў у Паўднёвай Афрыцы, дзе прыняў удзел у барацьбе за правы індыйскай меншасці. У 1914 вярнуўся ў Індыю, актыўна ўключыўся ў рух за незалежнасць Індыі ад брытанскага каланіяльнага панавання.
Выказваў умераныя палітычныя погляды: прытрымліваўся ненасільных метадаў, выступаў за прымірэнне індуістаў і мусульман, выказваўся супраць надання роўных правоў усім кастам (дзеля захавання сацыяльнай стабільнасці і міжкаставага міру).
Забіты радыкальным індуістам за тое, што выступаў супраць раздзялення Брытанскай Індыі на Індыйскую рэспубліку і Пакістан, а пасля настойваў на выплаце Індыяй Пакістану 550 млн рупій паводле пагаднення аб раздзяленні.