Паручайніца вадзяная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паручайніца вадзяная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Catabrosa aquatica (L.) P.Beauv., 1812

Падвід
Catabrosa aquatica subsp. minor (Bab.) F.H.Perring & P.D.Sell
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41541
NCBI  368338
EOL  1114050
GRIN  t:9578
IPNI  395086-1
TPL  kew-403714

Паруча́йніца вадзяная[3] (Catabrosa aquatica) — від кветкавых раслін роду Паручайніца (Catabrosa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая карэнішчавыя расліна вышынёй 30—60[3] см. Сцябло сцеліста-ўзыходнае, укараняецца ў вузлах. Лісце простае, суцэльнае, лінейнае, сядзячае, з язычком, гладкім краем і завостранай верхавінкай. Суквецце — раскідзістая мяцёлка даўжынёй да 20 см. Кветкавыя каласкі дробныя, з 1—2 кветак. Каласковыя лускавінкі карацейшыя за кветкавыя. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Азіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі[4]. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф[5]. Расце на прыморскіх, вільготных і забалочаных лугах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў, на пустках, у месцах выхаду грунтовых вод. Цвіце ў чэрвеніліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Закарпацкай вобласці Украіны, у Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі[5].

Пашавая расліна, але можа выклікаць атручэнне жывёлы[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Taxon: Catabrosa aquatica (L.) P. Beauv. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. а б Поручейница водяная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]