Парыжская плошча
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Парыжская плошча (ням.: Pariser Platz) — вядомая плошча ў цэнтры Берліна. Займае каля 1 ½ га, квадратнай формы, знаходзіцца ў гістарычным квартале Даратэенштадт ў раёне Міт цэнтральнай акрузе германскай сталіцы.
Знаходзіцца з усходняга боку Бранденбургскай брамы, Парыжская плошча вянчае бульвар Унтэр-дэн-Ліндэн і з'яўляецца панданам да размешчанай па другі бок Брамы Плошчы 18 сакавіка, дзе заканчваецца вуліца 17 чэрвеня, якая перасякае Вялікі Тыргартэн.
Літаратура [правіць]
- Laurenz Demps: Der Pariser Platz. Der Empfangsalon Berlins, Berlin 1995.
- Gerhard Drexel: Rund um den Pariser Platz, ISBN 3-930863-83-9
- Matthias Pabsch: Pariser Platz — Architektur und Technik, ISBN 3-496012-59-5
- Günter de Bruyn: Unter den Linden, Siedler Verlag, Berlin 2002, ISBN 3-88680-789-4
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парыжская плошча ў Берліне