Чырвоная ратуша
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Славутасць | |
|
Чырвоная ратуша
Rotes Rathaus |
|
| Чырвоная ратуша | |
| Краіна | Германія |
| Горад | Берлін |
| Тып будынка | ратуша |
| Будаўнік | Г. Ф. Веземан |
| Будаўніцтва | 1861—1869 гады |
| Чырвоная ратуша на |
|
Чырвоная ратуша (ням. Rotes Rathaus), Берлінская ратуша - гістарычны будынак у цэнтры Берліна, названы за фасад з чырвонай цэглы. Пабудавана ў 1861-1869 гг. у стылі паўрэнесанса, паўготыкі паводле праекта архітэктара Г. Ф. Веземана. Вышыня чатырохвугольнай вежы ратушы - 74 метра.
Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў разбураны; адноўлены ў 1951-1958 гадах са змяненнямі ў інтэр'еры. На першым паверсе знаходзяцца гербавая і калонныя залы, якія выконваюць прадстаўнічыя функцыі.
Пасля аднаўлення ў Чырвонай ратушы размяшчаўся магістрат Усходняга Берліна; з 1 кастрычніка 1991 тут знаходзіцца рэзідэнцыя ўрада (Сената) аб'яднанай зямлі Берлін. Тут жа размешчана працоўнае месца мэра горада.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чырвоная ратуша- Асаблівасці на CityMayors
- Панарама Чырвонай ратушы 360°
| Гэта пачатак артыкула пра Берлін. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |