Палац Бельвю
Палац Бельвю (ням.: Schloss Bellevue, bɛlˈvy) — палац у паўночнай частцы парку Ціргартэн у Берліне.
У замку размяшчаецца рэзідэнцыя федэральнага прэзідэнта Германіі, якім у наш час з'яўляецца Крысціян Вульф. Да канца 2005 года ў замку праходзіла рэканструкцыя, і прэзідэнт выкарыстоўваў у якасці рэзідэнцыі замак Шарлотэнбург.
Гісторыя [правіць]
Палац Бельвю, размешчаны на беразе ракі Шпрэ, быў пабудаваны ў 1786 годзе архітэктарам Міхаэлем Філіпам Боўманам у якасці летняй рэзідэнцыі прынца Аўгуста Фердынанда, малодшага брата прускага караля Фрыдрыха II. Гасцямі Бельвю ў свой час былі Фрыдрых Шылер, каралеўская пара Фрыдрых Вільгельм і Луіза, Вільгельм фон Гумбальт і Напалеон.
Унутранае ўбранне 1791 года пасля разбурэнняў у Другую сусветную вайну было адноўлена па захаваных арыгінальных эскізах. З 1959 года палац з'яўляўся месцам знаходжання ўстановы міністраў федэральных земляў Германіі.
Літаратура [правіць]
- Ernst A. Busche Bellevue — Leipzig: Koehler & Amelang, 2005. — ISBN 3-7338-0340-X.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Бельвю- Палац Бельвю на сайце Прэзідэнта Германіі
- Інфармацыя пра замак