Патрыс дэ Мак-Магон
Мары Эдм Патрыс Марыс дэ Мак-Маго́н (фр.: Patrice Maurice comte de Mac-Mahon, duc de Magenta, 13 ліпеня 1808, замак Сюлі, Францыя — 17 кастрычніка 1893, Францыя) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Францыі. Нашчадак старажытнага ірландскага роду. Маршал Францыі (1859).
Біяграфія [правіць]
Скончыў Сен-Сірскую ваенную школу ў 1827 годзе.
З 1830 года ўдзельнічаў у заваяванні Алжыра. У Крымскую вайну 1853-1856 дывізія Мак-Магона 8 верасня 1855 года авалодала пад Севастопалем Малахавым курганам, што прадвызначыла падзенне горада.
Удзельнік аўстра-італа-французскай вайны 1859.
У 1864-1870 гадах генерал-губернатар Алжыра.
У час франка-прускай вайны 1870-1871 няўдала камандаваў арміяй, разам з якой трапіў у палон да германскіх войскаў пасля паражэння пад Седанам (1870). Пасля вяртання з палону камандуючы арміяй, якая задушыла Парыжскую камуну 1871.
Прэзідэнт французскай рэспублікі ў 1873-1879 гадах. У 1877 годзе ўдзельнічаў у падрыхтоўцы няўдалай спробы манархічнага дзяржаўнага перавароту. У студзені 1879 года датэрмінова пайшоў у адстаўку.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Патрыс дэ Мак-Магон- Firinne, D. H.; O'Curry, Eugene (1859). Life of Marshal MacMahon. Dublin: The "Irishman" Office. http://books.google.com/books?id=Ciw2AAAAMAAJ. Retrieved on 9 August 2008.
- http://www.limerick.com/history/marshallmcmahon.html